Грамадства22

Чыноўнікі пракаментавалі нашумелую навіну пра бальніцу ў Гомельскай вобласці. Кажуць, што не закрылі — проста перанеслі на 30 км

Прапагандысты кінуліся абвяргаць інфармацыю пра тое, што ў Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй. 

Свяцілавіцкая ўчастковая бальніца. Фота: «Сельская газета»

Відэа з кадрамі часткова закінутай тэрыторыі Свяцілавіцкай участковай бальніцы ў Веткаўскім раёне заўважыў «Флагшток».

Пад ролікам з'явілася мноства каментароў: людзі выказалі жаль з нагоды таго, што будынак некалі папулярнай медустановы апусцеў, і абурэнне, што «ўсё развалілі».

Раней чыноўнікі заяўлялі, што ўстанову Свяцілавіцкую ўчастковую бальніцу захаваюць.

«Свяцілавіцкая бальніца будзе існаваць. І ўзровень медыцынскай дапамогі захаваецца тут на ранейшым узроўні. Гэта датычыцца і рэабілітацыйнага аддзялення, паслугі якога цэняць далёка за межамі Веткаўскага раёна, і ложкаў сястрынскага догляду, запатрабаванасць якіх вельмі высокая, і тэрапеўтычнага аддзялення, дзе можна атрымаць першую дапамогу», — казаў экс-кіраўнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя, дэпутат парламента Мікалай Васількоў.

Цяпер жа, па словах мясцовых жыхароў, адзінае, што засталося ў Свяцілавіцкай бальніцы — гэта аддзяленне сястрынскага догляду, «і тое, кажуць, толькі да канца года», пісаў «Флагшток».

«З ліквідацыяй бальніцы вёска Свяцілавічы, якой быў прысвоены статус аграгарадка, перажывае сваё другое паміранне — пасля першага, праз чарнобыльскую катастрофу», падсумавала выданне.

Прапагандысты паехалі на месца «развейваць фэйкі». 

«Так, медустанова выглядае сціпла, але ў тым, што тут па-ранейшаму працягваюць аказваць меддапамогу насельніцтву, сумневаў няма», — піша «Сельская газета». 

А аддзяленне рэабілітацыі, якое «лічылася адным з найлепшых у вобласці» не закрытае, а перанесена за 30 км, кажуць чыноўнікі.

— Міжраённае аддзяленне ранняй медыцынскай рэабілітацыі, якое раней знаходзілася тут, не закрытае, а з 1 студзеня 2025 года перанесена на плошчы структурнага падраздзялення «раённая бальніца» ў горадзе Ветка, — каментуе галоўны доктар Веткаўскай ЦРБ Крысціна Бондарава. — Пры гэтым яго ложкавы фонд павялічаны да 30 ложкаў, плануецца далейшае пашырэнне. Умовы для пацыентаў толькі палепшыліся: ім не прыйдзецца ехаць у Свяцілавічы, што ўскладняе лагістыку для людзей з іншых раёнаў. 

Як гэта адаб'ецца на вёсцы Свяцілавічы, а таксама пра чуткі аб нядоўгім існаванні там аддзялення сястрынскага догляду, прапагандысты нічога не напісалі. 

Каментары2

  • цыкада
    18.11.2025
    отрицательный рост
  • Зянон
    18.11.2025
    Правильно! Это специально сделано, чтобы беглые не приезжали бесплатно зубы лечить!

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць