Свет2020

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі

Расійскі пісьменнік і прапагандыст Аляксандр Праханаў нядаўна выдаў новы раман пад назвай «Лемнер», у якім цэнтральны персанаж створаны па матывах заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына. Але распаўсюд яе ў Расіі фактычна забаранілі, піша The Moscow Times.

Аляксандр Праханаў. Фота: РИА-Новости

Найбольшую ўвагу ў рамане прыцягваюць урыўкі, дзе персанажу Леаніду Леанідавічу Траявідаву, у якім угадваецца вобраз Уладзіміра Пуціна, надаюцца вельмі эксцэнтрычныя і скандальныя рысы. Ён захоўвае целы ворагаў у кабінеце і наталяецца крывёй цнатлівіц.

«Раз у месяц Леанід Траявідаў амалоджваўся, цалкам мяняў кроў. З Пекіна яму дасылалі фарфоравую вазу з ружовымі п'яўкамі. Гэтых п'явак насычалі крывёй кітайскіх нявінніц. П'яўкі прысмоктваліся да ягонага цела, пілі ягоную стомленую кроў, уліваючы наўзамен цнатлівую свежасць. Укусы ружовых п'явак былі далікатныя, як пацалункі», — апісаў Праханаў асаблівасці кіраўніка расійскай дзяржавы.

2 кастрычніка кніга нечакана знікла з каталога ў інтэрнэт-кнігарні «Чытай-горад», а на маркетплэйсе Ozon было адзначана, што папяровыя асобнікі ўжо раскупленыя. Пры гэтым прэзентацыя рамана, прызначаная на 29 верасня ў Маскоўскім доме кнігі, таксама была адменена.

Сам Праханаў адрэагаваў на сітуацыю, заявіўшы, што прэзентацыю адмянілі «перапалоханыя ўладальнікі». Ён нават пакінуў адпаведны пост, але хутка яго выдаліў. Пазней у тэлеграм-канале Маскоўскага дома кнігі тлумачылі, што мерапрыемства адмянілі нібыта з меркаванняў бяспекі — каб пазбегнуць магчымых правакацый або нападаў на аўтара і чытачоў.

Літаратурны крытык Галіна Юзафовіч заўважыла, што сітуацыя паказальная: нават такі пісьменнік, як Праханаў, які лічыў, што яму дазволена свабодна разважаць на падобныя тэмы, сутыкнуўся з абмежаваннямі. Цэнзурная лодка, маўляў, для ўсіх адна.

Каментары20

  • а дзе ты быў калі Уткіна кодла ішла на Маскву
    03.10.2025
    «Раз у месяц Леанід Траявідаў амалоджваўся, цалкам мяняў кроў. З Пекіна яму дасылалі фарфоравую вазу з ружовымі п'яўкамі. Гэтых п'явак насычалі крывёй кітайскіх нявінніц. П'яўкі прысмоктваліся да ягонага цела, пілі ягоную стомленую кроў, уліваючы наўзамен цнатлівую свежасць. Укусы ружовых п'явак былі далікатныя, як пацалункі»,

    ок, не блага, а дзе ты быў калі Уткіна кодла ішла на Маскву ? і калі бы не спыніліся , захапілі бы яе без цяжкасцяў , хаваўся ў летніку чакаў хто пераможа ? акрамя , імперскай кодлы Прогожіна& Уткіна няма там з яйкамі эмпэрцаў . Ты безсэнсоўны дысідэнт і баязлівец Праханов
  • Ваш кэп
    03.10.2025
    Проханов тот еще старый маразматик, он за войну и эту систему. Но новость радует.
  • Ботам
    03.10.2025
    Лукабот па ранейшаму капіраваць/уставіць посціць метадычку з крывым гуглаперакладам. Лукабот, санкцыі з твайго дыктатара Лукашэнкі не здымуць, супрацоўнічаць з ім не будуць, так, сувенір падораць. "Эмперцы" і "Студзёная" вайна гэта нейкі трэш абсалютнага не ведання мовы.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў13

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?1

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль1

Ці сапраўды нам патрэбныя дабаўкі з электралітамі?2

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана3

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады4

«З гендарнай дыскрымінацыяй баброў скончана». Каля Бабруйскай крэпасці паставілі скульптуру бабровай пары3

Прэзідэнт Ірана пазваніў Ільхаму Аліеву1

«Ноч ператварылася ў дзень». Іранцы расказалі пра ўдары па нафтасховішчах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў13

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць