Свет2424

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Трансляцыя з ваеннага парада ў Кітаі ў сераду запісала размову Сі, Пуціна і Кіма пра даўгалецце.

Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін загаварыў пра магчымасць пражыць да 150 гадоў падчас размовы пры ўключаным мікрафоне з расійскім і паўночнакарэйскім калегамі.

Размова паміж Сі Цзіньпінам, Уладзімірам Пуціным і Кім Чэн Ынам выпадкова трапіла ў жывы эфір. 

Спачатку чуваць, як Сі кажа па-кітайску «ў нашы дні» і «70 гадоў».

Затым можна было пачуць, як перакладчык, відаць, перадаючы словы Сі, кажа па-руску: «Раней людзі рэдка дажывалі да 70, але ў нашы дні ў 70 гадоў ты яшчэ дзіця».

Затым Пуцін адказвае, жэстыкулюючы падчас размовы, але яго слоў не было чуваць выразна на запісе.

Пасля ж перакладчык перадае словы расійскага лідара:

«З развіццём біятэхналогій чалавечыя органы можна бесперапынна трансплантаваць, і людзі могуць станавіцца ўсё маладзейшымі і маладзейшымі і нават дасягнуць неўміручасці».

Затым было чуваць, як асобны перакладчык паўтарае па-карэйску згадку пра трансплантацыю органаў.

Пасля гэтага пайшла карцінка з іншай камеры, але словы Сі Цзіньпіна ўсё яшчэ выразна чуваць: «Прагнозы такія: у гэтым стагоддзі ёсць шанец таксама пражыць да 150».

Узрост і здароўе лідараў з'яўляюцца прадметам абмеркавання грамадскасці. 72-гадовы Сі скасаваў абмежаванні тэрмінаў кіраўніцтва і разлічвае на чацвёрты тэрмін у 2027 годзе. Пуцін, таксама 72-гадовы, таксама змяніў законы сваёй краіны, каб дазволіць сабе кіраваць Расіяй даўжэй. 

Кіраўнік Паўночнай Карэі, якому 41 год, ішоў побач і ўсміхаўся. Лукашэнка, якому 71, шкандыбаў крыху ззаду, выціраючы пот з ілба.

Каментары24

  • ?
    03.09.2025
    Маразматычнае дзіця? І што за радасць?
  • Зоотехник
    03.09.2025
    Мозг пускай себе пересадит, обезьянка макшанская
  • Бог не Ерошка
    03.09.2025
    Как же им бессмертия хочется. Царствовать.

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць