Грамадства2626

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

2 верасня Лукашэнка сустрэўся ў Пекіне са сваім найбольш частым міжнароднам суразмоўцам — прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яны, як паведаміла пуцінская прэс-служба, абмеркавалі палітычныя і эканамічныя пытанні, вайну ва Украіне, агульнае міжнароднае становішча. Лукашэнку ж, як аказалася, вельмі хвалюе і заўтрашні прагноз надвор'я ў Пекіне.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін падчас размовы падкрэсліў, што тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю перавышае 50 мільярдаў долараў, і толькі з невялікай колькасцю дзяржаў у Расіі такія высокія паказчыкі. Лукашэнка нагадаў, што Беларусь займае прыкладна чацвёртае месца сярод гандлёвых партнёраў Расіі. 

Таксама ўспомнілі пра нядаўні саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Лукашэнка адзначыў, што падчас яго меў магчымасць пагутарыць з многімі прэзідэнтамі і нават сустрэцца з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі, з якім даўно не сустракаўся.

Ён заявіў, што Беларусь падтрымлівае прапанову Кітая па глабальным кіраванні, асабліва ж, маўляў, важныя прынцыпы роўнасці і справядлівасці. Галоўнае, выказаў ён засцярогу, каб Кітай не адышоў ад гэтай пазіцыі тады, калі яго ўплыў у свеце будзе надалей расці.

Успомнілі таксама, што заўтра ў Пекіне будзе парад, прысвечаны заканчэнню Другой сусветнай вайны. Лукашэнка лічыць рашэнне прысутнічаць на ім правільным, аднак жа і панаракаў на прагназаваную на заўтра спёку, якую яму з ягоным здароўем дакладна будзе вытрымаць няпроста, і яшчэ невядома як справіцца Пуцін:

«Вядома, мы, як бы ні было складана, павінны былі тут пабываць. І дзякуй, што запрасілі на гэты парад. Больш за тры дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў будзе на парадзе. Праўда, будзе горача, Уладзімір Уладзіміравіч. Пад 40. Нават вам будзе горача. Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць. Ну, кажуць, яны там забяспечаць». 

Урэшце Лукашэнка выказаў падтрымку Пуціну за нядаўнюю сустрэчу з Дональдам Трампам на Алясцы і адзначыў, што тая нібыта атрымалася вельмі плённай. Што да сітуацыі ва Украіне, то Беларусь, маўляў, цалкам падтрымлівае Расію і бачыць сябе разам з ёй у гэтай барацьбе.

Трампу ж ён увогуле падчас тэлефоннай размовы заявіў, што «мы адна краіна». Час нібыта пакажа, хто мае рацыю, а Еўропа яшчэ падзякуе Расіі і Беларусі за тое, што яны супрацьстаяць «нацызму, які можа перарасці ў фашызм».

Пуцін у адказ адзначыў, што Беларусь для Расіі незаменная гэтак жа сама, як Расія для Беларусі. 

Каментары26

  • Вольга
    02.09.2025
    Два старых маразматыка без сумлення і гонару. Адзін нават і без ядзеркі - насуперак трызненню.
  • хутка на экранах
    02.09.2025
    Дзеда паплавіла
  • Чиполлино
    02.09.2025
    Картофляный Дракула ждём твоей прожарки на солнце.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць