Эканоміка1616

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Аляксандр Лукашэнка прапануе Кітаю будаваць у Беларусі цяплічныя комплексы для вырошчвання гародніны і кветак. Ён абяцае танныя газ і электрычнасць, рынкі збыту і кваліфікаваную працоўную сілу. А зарабляць на кветках і гародніне з тых цяпліц будуць набліжаныя да яго бізнэсмены. 

Дзмітрый Баскаў і Сяргей Цяцерын (каля сцяны) на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кітайскімі бізнэсменамі

Аляксандр Лукашэнка прапануе Кітаю будаваць у Беларусі цяплічныя комплексы для вырошчвання гародніны і кветак, а вырашчаную прадукцыю пастаўляць не толькі на ўнутраны рынак, але і за мяжу, уключаючы сам Кітай. Аб гэтым ішла размова на яго сустрэчы ў Пекіне з прадстаўнікамі шэрага кітайскіх кампаній, піша БелТА.

«Мы вас чакаем у Беларусі. Зямель і глебы, прыдатнай для цяпліц, у нас хапае. Калі вы выкарыстоўваеце штучнае арашэнне і падкормку раслін, мы крыху ўмеем гэта рабіць. Людзі, якія могуць працаваць на гэтых комплексах, у Беларусі ёсць», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі «Шаньдун Лісэнтэ Агратэхноладжы» на чале са старшынёй праўлення Ванам Шаўбо.

Лукашэнка распісваў канкурэнтныя перавагі Беларусі, нават паабяцаў пабудаваць другую АЭС, каб даць танную электрычнасць:

«У нас прымальны кошт прыроднага газу, лішкі электраэнергіі (мы плануем пабудаваць другую атамную станцыю, мы яе абавязкова пабудуем). Таму вы можаце сур'ёзна разгарнуцца ў Беларусі, на нашым рынку.

Што вельмі важна, мы вельмі шмат такой прадукцыі сёння прадаём у Расіі. Расійскі рынак неабсяжны. У Еўропе вельмі патрэбна гэта прадукцыя. Таму калі хутка разгорнемся, мы можам атрымаць любую агародніну і прадаць на неабмежаваных рынках», — сказаў ён.

На сустрэчу ў Кітаі былі запрошаныя і набліжаныя да сям'і Лукашэнкі сенатар, былы трэнер Колі Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, а таксама бізнесмен, сябра Лукашэнкі Сяргей Цяцерын. 

Аказалася, што першы праект пабудуюць у Віцебскай вобласці, як распавёў сам Цяцерын.

«На сустрэчы з бізнэс-партнёрамі мы прыйшлі да таго, што гэты праект будзе жыць, будзе рухацца. У іх вельмі цікавыя сёння пытанні, звязаныя з селекцыяй. Гародніннай, фруктовай. Тое, што можа быць карысным нашай краіне. Ёсць памідоры, агуркі такой формы, якіх я сам раней не бачыў. Ёсць куды імкнуцца. І гэта ў нас сумесны інвестыцыйны праект, які будзе жыць у Беларусі. Мы дамовіліся сустрэцца ўжо ў верасні, і гэты праект пачне рухацца спачатку ў Віцебскай вобласці, а потым далей па краіне», — распавёў бізнэсмен.

У Баскава, выглядае, будзе іншы кірунак — ён хваліў кветкавы бізнэс.

«На сустрэчах з бізнэс-кампаніямі была кітайская ініцыятыва па будаўніцтве і эксплуатацыі цяпліц у Рэспубліцы Беларусь. Цяпліц, у якіх будуць вырошчвацца прыгожыя кветкі», — сказаў журналістам Баскаў і таксама дадаў, што кітайцаў з іх тэхналогіямі чакаюць у Беларусі, у нас ёсць усе неабходныя ўмовы для паспяховых будаўніцтва і эксплуатацыі цяпліц — прыродны газ, дастатковая колькасць электраэнергіі, айчынныя ўгнаенні і, вядома ж, кваліфікаваныя кадры.

«Таму я думаю, што ў нас павінен атрымацца добры сумесны кітайска-беларускі праект», — сказаў Баскаў. 

Каментары16

  • даведка
    02.09.2025
    Сергей Тетерин вместе с Лукашенко был и в монастыре у Путина на Валааме, где он случайно попал в кадр российских СМИ, спрятавшись на заднем плане за толпой.
  • Шляхцич Завальня
    02.09.2025
    Этот бульбяной батька с картошкой разобраться не может. Просто деньги клянчит под уже готовые проекты - в Витебской области давно уже стоят голландские теплицы. Стоит конвейер для мытья и упаковки овощей - раза два его включили, плюнули и продолжили всё делать вручную
  • Маскоўская імперыя памірае і Саша гэта цудоўна ведае
    02.09.2025
    "У Еўропе вельмі патрэбна гэта прадукцыя. Таму калі хутка разгорнемся, "
    -NN
    дзеля тых хто не зразумеў ,
    1) 2 АЭС, гэта 60 % эклектычнасці + мясцовая магчымасці каля 20%. І Масковія не зможа шантажаваць РБ
    2) Усё ў Беларусі будуецца дзеля ЭЗ.
    3) Маскоўская імперыя памірае і Саша гэта цудоўна ведае

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»9

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах16

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»9

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць