Свет22

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў у межах магчымых гарантый бяспекі для Украіны задзейнічаць амерыканскія прыватныя вайсковыя кампаніі, паведамляе выданне The Telegraph са спасылкай на свае крыніцы. Іх роля магла б быць у дапамозе са стварэннем умацаванняў, будаўніцтвам баз і абаронай амерыканскага бізнэсу ва Украіне. Пры гэтым прысутнасць узброеных кантрактнікаў павінна была б стаць дадатковым фактарам стрымлівання для Расіі.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле задумы, такія кампаніі былі б дадаткам да дзеянняў еўрапейскіх партнёраў.

Гэту прапанову нібыта абмяркоўваюць сярод іншых мер, якія разглядаюць дзяржавы «кааліцыі рашучых» на чале з Францыяй і Вялікабрытаніяй. Выкарыстанне кантрактнікаў з ПВК дазволіла б Трампу, які ўжо абяцаў не адпраўляць амерыканскіх вайскоўцаў ва Украіну, заспакоіць страхі найбольш ізаляцыянісцкага крыла трампістаў, кажуць суразмоўцы The Telegraph.

Еўрапейскія краіны, у тым ліку Францыя і Вялікабрытанія, таксама абмяркоўваюць іншыя варыянты гарантый для Украіны: паветранае патруляванне, навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў, марскую місію ў Чорным моры. Асноўны акцэнт робіцца на тым, што галоўнай сілай стрымлівання павінна заставацца сама ўзмоцненая ўкраінская армія.

Абмяркоўваюцца таксама закупкі дадатковых амерыканскіх сістэм СПА (Patriot, NIMARS) за кошт еўрапейцаў. Некаторыя краіны прапануюць стварыць дэмілітарызаваную зону каля лініі фронту, але супольнай пазіцыі па гэтым пытанні няма, і Кіеў ужо выказаўся супраць.

Разглядаецца і магчымасць размяшчэння некалькіх тысяч еўрапейскіх вайскоўцаў у якасці «трэцяй лініі абароны», але ў меншых маштабах, чым ранейшыя ідэі пра 30 тысяч. Таксама гучыць прапанова адкрыць «беспалётную зону» для аднаўлення цывільных рэйсаў і арганізаваць патруляванне Чорнага мора пад кіраўніцтвам Турцыі.

Каментары2

  • всё для путина и дотянуть до 2028
    30.08.2025
    Ни о чём, очередная инициатива, ради интциативы и ничего неделанья в интересах путина, как и сами, все, инициативы трампа - инициативами путина
  • Типок Вагнерок
    31.08.2025
    Какие ЧВК, те, что по 200 человек от силы?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць