Вайна11

Еўрапейскія лідары абмяркоўваюць стварэнне 40-кіламетровай буфернай зоны на тэрыторыі Украіны

Буферная зона з’яўляецца адной з некалькіх прапаноў, якія абмяркоўваюць ваенныя і грамадзянскія чыноўнікі для пасляваеннага ўрэгулявання або перамір’я ва Украіне.

Фота: Andre Luis Alves/Anadolu via Getty Images

Еўрапейскія лідары разглядаюць магчымасць стварэння 40-кіламетровай буфернай зоны паміж украінскімі і расійскімі войскамі ў рамках патэнцыйнай мірнай дамовы, піша Politico са спасылкай на пяцярых еўрапейскіх дыпламатаў.

Паводле Politico, буферная зона з’яўляецца адной з некалькіх прапаноў, якія абмяркоўваюць ваенныя і грамадзянскія чыноўнікі для пасляваеннага ўрэгулявання або перамір’я ва Украіне. Аднак паміж краінамі няма адзінай пазіцыі адносна глыбіні такой зоны, і незразумела, ці пагодзіцца на яе Кіеў, бо гаворка ідзе пра патэнцыйныя тэрытарыяльныя саступкі. Злучаныя Штаты, паводле паведамленняў дыпламатаў, пакуль не ўдзельнічаюць у гэтых абмеркаваннях.

Але сам факт, што чыноўнікі разглядаюць магчымасць блакавання паласы ўкраінскай тэрыторыі дзеля забеспячэння далікатнага міру, сведчыць пра роспач саюзнікаў па NATO, адзначаецца ў выданні.

«Яны хапаюцца за саломінку», — кажа былы высокапастаўлены чыноўнік Пентагона Джым Таўнсэнд.

«Расіяне не баяцца еўрапейцаў. І калі яны думаюць, што некалькі брытанскіх і французскіх назіральнікаў спыняць іх ад уварвання ва Украіну, то яны памыляюцца», — дадае ён.

«Размежаванне мае вялікае гістарычнае значэнне. Еўрапейскія дыпламаты не параўноўваюць яго з старанна ахоўванай мяжой паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, якія тэхнічна ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане вайны. Яны больш параўноўваюць яго з падзелам Германіі падчас халоднай вайны».

Што да колькасці вайскоўцаў для кантролю буфернай зоны, чыноўнікі абмяркоўваюць лічбы ад 4 000 да 60 000 міратворцаў. Пры гэтым ніводная краіна не ўзяла на сябе афіцыйных абавязкаў. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо адхіліў магчымасць удзелу амерыканскіх войскаў.

«NATO ужо спрабуе падрыхтаваць сілы рэагавання ў складзе 300 000 вайскоўцаў для абароны ўсходняга флангу альянсу ад будучай расійскай атакі. Паводле двух дыпламатаў, любыя міратворчыя сілы будуць выконваць падвойную ролю: патруляваць побач з дэмілітарызаванай зонай і адначасова трэніраваць украінскія войскі», — піша «Украінская праўда».

 У дадзены момант працягваюцца абмеркаванні і адносна правілаў прымянення сілы, магчымых сцэнараў эскалацыі і ролі трэціх краін, калі Крэмль выступіць супраць прысутнасці сіл NATO, піша «Украінская праўда».

Паводле слоў двух еўрапейскіх чыноўнікаў, французскія і брытанскія войскі, верагодна, будуць складаць аснову замежнага вайсковага кантынгенту, і гэтыя краіны пераконваюць іншых саюзнікаў аказаць вайсковую падтрымку.

У той жа час у Польшчы і Германіі выступілі супраць накіравання войскаў ва Украіну, баючыся, што гэта зробіць іх уразлівымі для нападу Расіі.

Еўрапейскія краіны вядуць перамовы з Вашынгтонам пра прадастаўленне спадарожнікавай выведкі і авіяцыйнай падтрымкі. ЗША, якія маюць найвялікшыя тэхнічныя магчымасці ў гэтай сферы, могуць адыгрываць ключавую ролю ў маніторынгу выканання Расіяй дамоўленасцей.

Высокапастаўленыя чыноўнікі Пентагона ўжо паведамілі сваім еўрапейскім калегам, што ЗША будуць адыгрываць мінімальную ролю ў любых гарантыях бяспекі Украіны.

«Усе чакаюць, пакуль кіраўніцтва Міністэрства абароны ЗША праясніць, наколькі далёка яны гатовыя пайсці, і дазваляюць еўрапейцам паказаць свае карты», — сказаў адзін з еўрапейскіх чыноўнікаў.

Каментары1

  • Ім што рабіць няма чаго?
    29.08.2025
    Гэта напамінае разважаньні офіса і пазьнякоўцаў пра тое, што мы будзем рабіць, калі наступіць сьвятое заўтра, і сіпаты нейкім цудам зваліўся з нашай шыі - і мы зараз канцэпцыяў панапішам, што мы ўсякае зробім, калі дэмакратыя наступіць.
    А тут эўрапейскія лідары абмяркоўваюць нейкія зоны, калі наступіць мір, дземакартыя і Пуцін зьнікне а Расея стане добраяй і пушыстай.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць