Свет33

Вэнс прапанаваў зрабіць з Украіны краіну-«дзікабраза»

Пасля перамоваў у Вашынгтоне з’явілася невялікая надзея, што вайну ва Украіне можна будзе спыніць ці хаця б замарозіць. ЗША абяцаюць Украіне «вельмі добрыя» гарантыі, але што гэта будзе на практыцы — пакуль адкрытае пытанне, піша журналіст Уладзімір Кім ва ўкраінскім выданні «Дзеркало тижня», дзелячыся інсайдам, як гэта нібыта абмяркоўвалася падчас нядаўняй сустрэчы еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў у Вашынгтоне. 

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

На перамовах у Вашынгтоне нібыта абмяркоўвалі два асноўныя сцэнарыі гарантый для Украіны, якія прапанаваў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.

Першы — нешта падобнае да артыкула 5 НАТА, калі напад на Украіну аўтаматычна азначае абавязак саюзнікаў дапамагаць.

Але для гэтага патрэбна ратыфікацыя ў парламентах усіх краін, і далёка не ўсе краіны на гэта пойдуць.

Другі — зрабіць украінскую армію моцнай і самадастатковай, колькасцю каля 350—400 тысяч чалавек.

ЗША гатовыя пастаўляць для гэтага зброю, але фінансаваць утрыманне такой арміі павінна Еўропа. Гэта выклікае незадаволенасць у еўрапейскіх партнёраў з-за велізарных выдаткаў.

У кулуарах усё часцей кажуць, што з Украіны хочуць зрабіць «дзікабраза» — краіну, настолькі ўзброеную і небяспечную для агрэсара, што напад стане занадта дарагім. Па інфармацыі The Wall Street Journal, гарантыі павінны складацца з чатырох элементаў:

  • Размяшчэнне войскаў саюзнікаў ва Украіне;
  • Забеспячэнне сістэмамі СПА для абароны інфраструктуры і цывільных;
  • Пастаўкі сучаснай зброі, у тым ліку высокадакладных ракет;
  • Механізмы кантролю за выкананнем перамір’я.

Аднак з размяшчэннем войскаў сітуацыя складаная. ЗША і Германія ўжо заявілі, што сваіх салдат не адправяць. Брытанія гатова ахоўваць паветра і мора, але не стаяць на лініі фронту. Францыя таксама зменшыла свае планы ад дзясяткаў тысяч да некалькіх батальёнаў, і тое — хутчэй у Польшчы, чым ва Украіне. Літва гатова накіраваць каля двухсот салдат, бо яе армія ўвогуле маленькая. Некаторыя крыніцы кажуць, што ўсяго каля дзесяці краін разглядаюць удзел.

У выніку асноўны ўпор можа быць зроблены на ўмацаванне саміх украінскіх войскаў. План Кіева прадугледжвае закупку амерыканскай зброі на 100 мільярдаў даляраў (за кошт Еўропы) і дадатковыя кантракты з амерыканцамі на вытворчасць дронаў на 50 мільярдаў.

Аднак гісторыя паказвае: нават падпісаныя і ратыфікаваныя дакументы могуць не працаваць — прыклад Будапешцкага мемарандума гэта даказаў. Таму ўкраінскім уладам трэба быць сумленнымі з грамадствам: гарантыі могуць аказацца не такімі моцнымі, як цяпер падаюць. Абарона краіны ў любым выпадку залежыць найперш ад саміх украінцаў.

Каментары3

  • бабруйчанін
    21.08.2025
    Нагадвае стары анекдот аб эксперементатарах наватарах рашучых ці дзьвухтыдневых
    Что подопытный сдох а у меня еще столько идей ...
  • Петя
    22.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ы
    22.08.2025
    Клоуны. А всего-то надо было три года назад подсобить оружием и не делать никаких огрничений на обстрел агрессора.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта34

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць