Грамадства99

Спявак Дзядзя Ваня страціў працу. Ён усё яшчэ адбывае хатнюю хімію

У інстаграме артыст распавёў, што ён вымушаны пакінуць працу праз прычыны, якія ад яго не залежаць.

Іван Вабішчэвіч. Скрыншот відэа ў тыктоку

Летась Івана Вабішчэвіча затрымалі ў Беларусі. Яму прад'явілі абвінавачанне па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Судзілі артыста за ўдзел у нядзельным маршы ў Мінску 23 жніўня 2020 года. У снежні Вабішчэвічу далі два з паловай года хатняй хіміі. Яго таксама ўключылі ў «спіс экстрэмістаў».

Сёлета ён пачаў актыўна шукаць працу і ў выніку працаўладкаваўся ў бар «Кнігі і дым», што на мінскай вуліцы Зыбіцкай, арт-менеджарам. Спявак актыўна здымаўся ў відэа для сацыяльных сетак і распавядаў пра навінкі ў меню.

Але ж папрацаваць там атрымалася крыху больш за паўгода. Пра тое, што ён вымушаны пакінуць працу не па сваім жаданні, Дзядзя Ваня распавёў у інстаграме. Нягледзячы на дрэнныя навіны, ён не губляе аптымізму: «Шоу працягваецца, рок-н-рол будзе жыць яшчэ доўга».

Каментары9

  • внимательный слушатель
    27.08.2025
    Саня, таки, остался с вами? Всё окей, Ваня?
  • даведка
    27.08.2025
    Минск затапливало пока единственные на всю страну специалисты по канализации дядя Ваня (Вабищевич) и тётя Наташа (Кочанова) работали не по своему профилю.
  • Очевидно
    27.08.2025
    Вот так они людей из страны выдавливают - даже если не посадят, то работать не дадут

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць