«Зайшоў не ў тыя дзверы». Спявак Саша Нема расказаў, чаму яго прыбралі з афіш
«Рана ці позна ў кожнага артыста мінае фаза папулярнасці і актыўнай творчай дзейнасці. Але гэта тады, калі ён выпрацаваў свой рэсурс. У маім выпадку — «зайшоў не ў тыя дзверы» або завялі…» — напісаў у інстаграме спявак Саша Нема. І задаўся філасофскім пытаннем: «Перакур ці мяне змыла з афіш назаўжды?»

Артыст дадаў, што прайшоў час, калі яму было балюча і крыўдна. Саша Нема спадзяецца, што яшчэ некалі вернецца. А цяпер яго цалкам усё навокал задавальняе.
— Я выключыў любыя навіны з любых крыніц гады два таму і ў мяне з'явіўся рэальны шанец ацаніць абстаноўку без меркавання звонку… Там вялікая і вельмі жорсткая інфармацыйная вайна, на жаль. Такі час. Таму я ацэньваю рэальныя падзеі выключна з навакольнага асяроддзя і людзей. Мяне гэта задавальняе. Спадзяюся, мне не трэба будзе тлумачыць і разжоўваць тое, што я напісаў вышэй! Беражыце сябе і майце свае мазгі і галаву на плячах, каб не было як тады! Я вас усіх вельмі люблю.
Сярод іншых, спявак дадаў хэштэгі #беларусь #2020 #выснова.
Нейкімі сумнымі атрымаліся і яго сторыс, нягледзячы на тое, што на відэа Саша Нема пасміхаецца. Артыст распавёў, як учора забыў сумку ў самалёце, і потым абходным шляхам вяртаўся за ёй.
— Дзяўчаткі, якія прыбіралі салон, мяне пазналі: «Вы спявак з тэлевізара». Я кажу: «Я ўжо не з тэлевізара, мяне адтуль выгналі».
На пытанне, чаму, спявак адказаў: «Таму, што я дрэнна сябе паводзіў». На гэта дзяўчаты сказалі, што дазваляюць артысту вярнуцца ў тэлевізар.
У жніўні 2020-га Саша Нема паведамляў, што яго затрымлівалі. Тады ён напісаў: «Падрабязнасцяў не будзе… жорстка, адным словам… асабістыя рэчы, ключы ад кватэры, пашпарт я дагэтуль не магу забраць, хоць было дзве спробы».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Два гады назад адлучылі ад бюджэтнай кармушкі, пабудаваў хату з краю , зараз усё задавальняе, чакаю каб ізноў можна было б рошкі сёрбаць з бюджэту.