Свет88

Трамп загадаў пафарбаваць сцяну на мяжы з Мексікай у чорны колер, каб яна больш награвалася

Праз гэта, лічыць прэзідэнт ЗША, пералезці сцяну будзе складаней.

Крысці Ноэм каля мяжы. Скрыншот з відэа: Fox News

Сцяну на мяжы Мексікі і ЗША пафарбуюць у чорны колер, паведаміла міністарка ўнутранай бяспекі Крысці Ноэм. Гэта будзе зроблена па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

«Мы збіраемся пафарбаваць усю сцяну на паўднёвай мяжы ў чорны колер, каб заахвоціць людзей не станавіцца нелегаламі і парушаць законы, а выконваць іх і прыязджаць у нашу краіну легальным шляхам. Так яны змогуць застацца, стаць грамадзянамі Злучаных Штатаў і ажыццявіць сваю амерыканскую мару», — цытуе яе Fox News.

Ноэм высока ацаніла «адзін вялікі, прыгожы законапраект», які быў прыняты ў ЗША ў ліпені. Згодна яму будзе вылучана «неверагодная колькасць рэсурсаў», якія, паводле слоў міністаркі, «дазволяць ім працягнуць будаўніцтва» сцяны.

Будаўніцтва сцяны на мяжы Мексікі і ЗША прасоўваецца з хуткасцю каля паўмілі ў дзень. Акрамя дадатковай сцяны і новай афарбоўкі адміністрацыя таксама інвесціруе ў тэхналогіі, камеры, датчыкі і водную інфраструктуру, якія, паводле слоў чыноўніцы, забяспечаць бяспеку мяжы «у далёкай будучыні, а таксама яе эфектыўнасць».

Каментары8

  • Ну-ну
    20.08.2025
    А што вы ржоце, харошая ідэя
  • Изувер
    20.08.2025
    А ночью будут включать подогрев)
  • нагадвае стары анекдот
    20.08.2025
    Трамп: - Трэба тэрмінова расстраляць палову дэмакратаў і пафарбаваць сцяну ў чорны колер.
    Амерыканцы: - А сцяну навошта?
    Трамп: - Каб лепей награвалася. Больш пытанняў няма?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць