Свет77

Джо Байдэн сказаў пра цёмныя часы, якія пагражаюць Амерыцы з-за Трампа

Былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў падчас свайго выступлення, што краіна ўваходзіць у «цёмныя часы» з-за палітыкі дзейнага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа. Ён сказаў пра гэта на юрыдычнай канферэнцыі ў Чыкага, паведамляе CNN.

Джо Байдэн у Чыкага 1 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo/Nam Y. Huh

Джо Байдэн падкрэсліў, што зараз Амерыка знаходзіцца пад вялікім ціскам, а віна за гэта ляжыць на «тым, хто цяпер займае прэзідэнцкую пасаду» — пры гэтым ён ні разу не назваў Трампа па імені.

Па словах Байдэна, суды, закон і Канстытуцыя — гэта каштоўнасці, якія маюць значэнне, і яны цяпер, на ягоную думку, пад пагрозай. Ён таксама адзначыў, што ганарыцца тым, што прызначаў незалежных і справядлівых суддзяў, але лічыць, што выканаўчая ўлада сёння дзейнічае так, быццам хоча разбурыць Канстытуцыю.

Байдэн падсумаваў свае разважанні:

«Гэта цёмныя часы. Наша будучыня — пад пагрозай».

Каментары7

  • Рэальнасьць
    02.08.2025
    SleepyJoe, Ён ня спаў, калі прыйшоў час дапамагаць Украіне. І ў яго ніколі не было салодкіх сноў Трампа пра Пуціна.
  • Камала Х.
    02.08.2025
    Смени памперс, дорогой.
  • Камала Х.
    02.08.2025
    SleepyJoe, он не помнит тех часов, как и то что говорил недавно. там стремно было его слушать через ругань невнятное балбатание дементивного старика.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць