Эканоміка2323

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?

Апроч сродкаў для мыцця, пад забарону трапілі асвяжальнікі для бялізны, такія як Lenor, і нават парфума для бялізны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У 18-м пакеце санкцый, якія Еўрасаюз увёў 18 ліпеня, апынуліся не толькі чатыры беларускія банкі і некалькі прадпрыемстваў, звязаных з расійскай ваеннай прамысловасцю, але і новыя мытныя коды тавараў, пастаўку якіх у Беларусь забаранілі.

Сярод новых фігуруе код 3402, які адпавядае арганічным паверхнева-актыўным рэчывам (ПАР), чысцячым і мыйным сродкам (акрамя мыла — код 3401), а таксама чысцячым прэпаратам, нават тым, што змяшчаюць мыла.

Простымі словамі — шматлікія сродкі бытавой хіміі.

Пастаўшчык падобных тавараў у Беларусь, які накіраваў запыт у польскую мытню і атрымаў тлумачэнні, кажа, што пад забарону трапіў шэраг папулярных марак.

Напрыклад, такія сродкі для мыцця посуду, як Morning Fresh.

Таксама пад забарону на пастаўкі ў Беларусь трапляюць шматлікія сухія і вадкія пральныя парашкі, шампуні і гелі для душа. Сродкі для мыцця падлогі, ваннага пакою і гэтак далей, калі яны ўтрымліваюць павярхоўна-актыўныя рэчывы (ПАР).

Апроч сродкаў для мыцця, пад забарону трапілі асвяжальнікі для бялізны, такія як Lenor, і нават парфума для бялізны.

Але ўсе гэтыя забароны беларускія спажыўцы адчуюць не адразу.

На працягу шасці месяцаў з моманту прыняцця абмежаванняў будзе дзейнічаць пераходны перыяд. Такім чынам, да 21 студзеня 2026 года пастаўшчыкам дазволена экспартаваць вышэйзгаданыя тавары ў Беларусь, калі дамова была заключана да 20 ліпеня 2025 года.

З улікам гэтай акалічнасці пастаўшчыкі будуць намагацца паставіць максімум прадукцыі, каб забяспечыць склады запасамі. 

Суразмоўца з ліку пастаўшчыкоў кажа, што пры вялікім жаданні бізнэс зможа абысці гэтае абмежаванне. Аднак, паколькі любыя спробы абыходу санкцый павышаюць канчатковы кошт тавару, можа паўстаць пытанне пра мэтазгоднасць такіх паставак.

Таму бізнэсмен не выключае, што звыклая бытавая хімія знікне з продажу, а на яе месца прыйдуць тавары кітайскай, расійскай і беларускай вытворчасці.

Як і ўсе папярэднія абмежаванні, распаўсюджваюцца яны ў тым ліку і на фізічных асоб.

Гэта азначае, што спіс тавараў, якія мае сэнс везці з Польшчы або Літвы, стаў яшчэ меншым. У адмысловых чатах, дзе раздаюць тавары на перакідванне праз мяжу, таксама адзначаюць, што апошнімі днямі польская мытня на мяжы не афармляе VAT на бытавую хімію. Машыны з такімі таварамі могуць вярнуць у Польшчу.

Каментары23

  • Sandro Katapulto
    01.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Камянец Літоу́скі
    01.08.2025
    менскі ,,гандлёвы алігархат,, заробіць казачна
  • Сьпіс Паразітау́
    01.08.2025
    да Прэзідэнта Трампа трэ зьвярнуцца па дапамогу

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў8

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У іспанскай Валенсіі каля марской прыстані для яхт знайшлі кіта вагой 6,5 тоны2

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі3

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе14

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

Калеснікава не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР — у якой сакратаром няспынна працуе бабарыканец Краўцоў24

У Польшчы скарацілася колькасць кампаній з беларускімі каранямі

Краіны ЕС пакуль не змаглі ўзгадніць змест 20‑га пакета санкцый супраць Расіі3

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА2

Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў8

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць