Грамадства77

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі ў эфіры «Белсата» заявіў пра неабходнасць змяняць стратэгію дэмакратычных сілаў адносна вызвалення палітвязняў. У сваю чаргу Зміцер Ягораў расказаў, як можна падтрымліваць зняволеных ужо цяпер.

Валер Кавалеўскі заклікаў адмовіцца ад падыходу, што немагчыма дамагчыся вызвалення палітвязняў да таго, як падзе сённяшняя ўлада ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што дэмакратычныя змены ў краіне — гэта задача «не сённяшняга і не заўтрашняга дня», таму чакаць змены ўладаў для вызвалення зняволеных нельга.

Кавалеўскі адзначыў, што з ліпеня 2024 года на волі паводле памілавання выйшлі больш як 300 палітвязняў, а больш як 2000 палітычных зняволеных цалкам адбылі свой тэрмін.

«На сённяшні дзень мы бачым, што актыўныя намаганні ў гэтай сувязі робяць Злучаныя Штаты, што яны завялі дыялог з рэжымам. Зробленая канкрэтная прапанова пра тое, як зняць санкцыі ў абмен на вызваленне значнай колькасці людзей. І я асабіста падтрымліваю гэты падыход», — заявіў ён.

Таксама, дадаў Кавалеўскі, ён разам з Таццянай Хоміч і Вольгай Гарбуновай шукаюць «і іншыя магчымасці, іншыя трэкі дзеля таго, каб вызваляць людзей ужо сёння».

«Але трэба для гэтага карэктаваць палітычную пазіцыю, адмаўляцца ад такой устаноўкі, што не магчыма нічога зрабіць, акрамя таго, каб зрынуць рэжым і толькі тады будзе магчыма вызваляць людзей», — сказаў ён, назваўшы свой падыход «канструктыўным» і «рэалістычным».

Паводле Кавалеўскага, санкцыі не дасягнулі мэты, «каб змяніць паводзіны Аляксандра Лукашэнкі, ён не вызваляе людзей менавіта праз санкцыі, але ён можа іх вызваляць, калі санкцыі будуць здымацца». Таксама, заявіў ён, санкцыі робяць «значна больш шкоды на сённяшні дзень звычайным беларусам, чым Аляксандру Лукашэнку».

«Таму мы гаворым пра тое, што трэба праяўляць гнуткасць і рэалістычнасць у нашых падыходах да пытання вызвалення людзей, бо гэта ёсць нашым абсалютным прыярытэтам. Гэта наш маральны абавязак выратоўваць людзей з турмаў», — сказаў кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы.

Прадстаўнік фонду «BYSOL» Зміцер Ягораў у сваю чаргу заявіў, што «кожны з нас можа ўвесці пэўныя санкцыі супраць рэжыму» — праявіць салідарнасць з палітвязнямі:

«Рэжым баіцца салідарнасці. Нашыя санкцыі — гэта дапамога палітвязням. Нашыя санкцыі — падтрымаць дзетак палітвязням».

Ягораў адзначыў, што ёсць магчымасць падтрымаць фінансава як канкрэтных людзей, гэтак і агульны збор. У апошнім сярод іншага збіраюцца грошы, якія ідуць на дапамогу палітвязням, якія вызваляюцца. У тым ліку тым, хто вызваляецца паводле памілавання.

«Чалавеку не трэба нічога даказваць, распавядаць сваю гісторыю. Мы толькі верыфікуем, што ён сапраўды сядзеў паводле палітычнага артыкулу, за палітычную дзейнасць, адразу максімальна хутка, выдаём яму грошы, якія дапамагаюць купіць лекі, абследавацца, зняць мінімальнае жыллё або частку гэтага аплаціць. Гэта тое, што можа зрабіць кожны», — сказаў Ягораў.

Каментары7

  • Ааскольд
    22.05.2025
    как говорится в классике: "утром деньги -вечером стулья". Сначала политзаключенных, всех, кого признали правозащитники таковыми, декриминализации репрессивных статей, а потом уже разговоры о снятии санкций. Режиму ничего не стоит выпустить пару десятков и потом столько же набрать обратно, не будьте наивными. Далее цитата: "на вызваленне значнай колькасці людзей", а не значная хай сядзiць? Яны не людзi, цi людзi другога сорту?
  • Барадзед
    22.05.2025
    Ааскольд, освобождать одних и кидать в тюрьму других легко, а вводить санкции долго и сложно. Не для того их вводили, чтобы на живой товар менять.
  • Filipp
    22.05.2025
    Добрая ідэя!

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць