Свет

Брытанія знайшла ў сваіх водах шпіёнскія датчыкі Расіі для сачэння за субмарынамі

Вайскоўцы Злучанага Каралеўства нядаўна знайшлі ў моры вакол Брытаніі шпіёнскія датчыкі, імаверна ўсталяваныя Расіяй для сачэння за атамнымі падводнымі лодкамі Вялікабрытаніі.

Брытанская падводная лодка HMS Ambush. Ілюстрацыйнае фота: commons.wikimedia.org / Crown Copyright

Пра гэта піша The Sunday Times — выданне гаварыла з вайскоўцамі і былымі міністрамі абароны аб тым, як Расія можа ўжываць свае здольнасці на моры для падрыхтоўкі дыверсій супраць Вялікабрытаніі. Асноўнае пераказвае «Еўрапейская праўда».

Нядаўна брытанскія вайскоўцы знайшлі ў моры датчыкі, якія лічаць расійскімі шпіёнскімі прыладамі. Некаторыя з іх сарваліся з мацаванняў і былі прыбітыя хвалямі на бераг, дзе іх і знайшлі. Яшчэ шэраг знайшлі з дапамогай флоту. Журналісты вырашылі не раскрываць месцы, дзе былі знойдзены прылады, і некаторыя іншыя дэталі з меркаванняў нацбяспекі.

Вайскоўцы лічаць, што датчыкі ўсталявалі расейцы з мэтай збору інфармацыі аб брытанскіх атамных падводных лодках. Адна з іх пастаянна знаходзіцца ў моры ў рамках мер стрымлівання.

У публікацыі таксама тлумачаць, якую пагрозу Расія можа ўяўляць для краін NATO сваімі падводнымі магчымасцямі, якія Масква не спыняла развіваць і пасля «халоднай вайны», і што Расія мае выключныя сродкі для падводнай вайны і шпіянажу, з якіх некаторыя могуць і пераўзыходзіць здольнасці Брытаніі і іншых краін NATO.

Таксама адзначаюць, што яшчэ да поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну Крэмль пачаў рыхтавацца да патэнцыйнай вайны з NATO, і гэтая стратэгія ўключала падрыхтоўку да дыверсій супраць падводнай інфраструктуры.

Таксама некалькі суразмоўцаў сказалі аб наяўнасці даволі пераканаўчых выведданых аб тым, што да лютага 2022 года яхты расійскіх алігархаў маглі ўдзельнічаць у шпіёнскай дзейнасці Расіі ў водах вакол Брытаніі. У прыватнасці, на некаторых з іх былі ўсе тэхнічныя сродкі, каб усталяваць ці атрымаць падводнае шпіёнскае абсталяванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць