Грамадства33

Верасень зноў стаў рэкордным па спёцы. Паглядзелі, наколькі пацяплела ў Беларусі за апошнія 25 гадоў

Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі за верасень склала +17,5°C — гэта на 4,8°C вышэй за кліматычную норму. Паглядзелі, як змяняецца клімат у свеце і Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З такімі паказчыкамі верасень 2024 года стаў самым цёплым вераснем за гісторыю метэаназіранняў. Папярэдні рэкорд +16,2°С быў зарэгістраваны ў мінулым годзе. 

Як змяняецца клімат на планеце?

Глабальная тэмпература за апошнія сто гадоў вырасла прыблізна на 1,3 градуса. Калі браць перыяд з 1970 па 2019 гады, то на 0,98 градуса.

Згодна з даўнімі разлікамі ўраджэнца Гомеля навукоўца Міхаіла Будыкі, сярэдняя глабальная тэмпература Зямлі павысіцца прыкладна на 2,25°C да 2070 года. Такія лічбы ён агучыў у сваім прагнозе на бліжэйшыя 100 гадоў у брашуры «Уплыў чалавека на клімат» (1972). 

Нягледзячы на тое, што Будыка зрабіў свой прагноз больш за 50 гадоў таму, ён дагэтуль застаецца адным з самых дакладных.

Але сярэдняя тэмпература ў Беларусі расце хутчэй за сусветны ўзровень.

Так, напрыклад, толькі за апошнія 25 гадоў сярэдняя гадавая тэмпература ў Брэсце вырасла з 8,6 градуса ў 1997-2001 гадах да 10 градусаў у 2018-2023 гадах.

Сярэднегадавая тэмпература ў Брэсце ў 1997-2001 гадах і 2018-2023 гадах. Фота: скрыншот з сайта pogodaonline.ru

У Віцебску за аналагічны перыяд таксама стала на 1,4 градуса цяплей. Плюс 6,5 было ў 1997-2001 гадах і 7,9 — у 2018-2023.

У Гомелі за гэты ж перыяд сярэдняя тэмпература вырасла на 1,2 градуса — з 8 да 9,2.

На паўтара градуса цяплей у сярэднім стала ў Гродне. Калі ў 1997-2001 гадах сярэднегадавая тэмпература складала 7,5°C, то ў перыяд з 2018 па 2023 — роўна 9.

Сярэднегадавая тэмпература ў Гродне ў 1997-2001 гадах і 2018-2023 гадах. Фота: скрыншот з сайта pogodaonline.ru

У Мінску за гэты перыяд стала цяплей у сярэднім на 0,9 градуса. Калі ў 1997-2001 гадах у сталіцы ў сярэднім было +7°C, то ў 2018-2023 — 7,9 градуса.

Архіўныя даныя па Магілёве на сэрвісе Weatheronline, на жаль, адсутнічаюць. На іншых сэрвісах ёсць толькі больш свежыя даныя, чым на Weatheronline, што не дазваляе зрабіць аналагічныя падлікі, як па іншых буйных гарадах.

Чаму ў Беларусі цяплее хутчэй, чым у цэлым у свеце?

Сярэдняя тэмпература на тэрыторыі Беларусі расце ў тры разы хутчэй, чым у сярэднім па планеце.

Гэта звязана з нашым фізіка-геаграфічным становішчам.

«Паўночнае паўшар'е награваецца мацней, як і суша, аддаленая ад акіянаў. Найбольшымі тэмпамі сярэдняя тэмпература расце ў халодны перыяд года і крыху павольней — у цёплы перыяд», — так тлумачыў гэтую з'яву вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Акадэміі навук Анатоль Кулак.

Каментары3

  • ImBeer
    04.10.2024
    15 верасьня людзі яшчэ на пляжах бакí грэлі, 20-га і 21-га таксама, а ўжо ад серады ўсё, гамон, прыехалі, кропка.
  • Обама
    04.10.2024
    Вы все врете, земля плоская, глобальное потепление - миф, а самый главный политик в Беларуси - это позьняк. Выкусите либералы!
  • Абурэнне
    05.10.2024
    Не па спёцы, а па НАРМАЛЬНАМУ надвор'ю!

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне4

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Што такое дыябет пятага тыпу? Надоўга забытая форма хваробы атрымала афіцыйнае прызнанне1

Кітай спакваля пашырае сваю марскую юрысдыкцыю на ўсход ад Тайваня

У Бабруйску 73‑гадовы пенсіянер забіў 82‑гадовага пасля 25‑ці гадоў сяброўства3

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ15

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне4

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць