Свет1919

На літоўска-беларускай мяжы памежнікі застрэлілі кантрабандыста

Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы, у суботу каля 21:00 памежнікі праводзілі аперацыю па пошуку кантрабандыстаў у наваколлях вёскі Паўдрыёніс Салечніцкага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю. На дарозе яны заўважылі аўтамабіль VW Passat. Калі літоўскія памежнікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, той павялічыў хуткасць.

Аўтамабіль, на якім спрабаваў з'ехаць меркаваны кантрабандыст. Фота: VSAT 

Памежнікі пачалі пераслед.

Непадалёк на дарозе аказаўся яшчэ адзін пагранічнік у форме. Як мяркуецца, уцякач паспрабаваў яго збіць. Па першапачатковых даных, каб пазбегнуць пагрозы здароўю і жыццю і для таго, каб спыняе уцекача, які ўяўляе небяспеку, памежнік зрабіў адзін стрэл з табельнай зброі ў шыну аўтамабіля. 

Праз некаторы час аўтамабіль спыніўся. На сядзенні кіроўцы быў знойдзены грамадзянін Літвы, смяротна паранены стрэлам з пісталета. 

У машыне знаходзіліся пакаванні з меркавана кантрабанднымі цыгарэтамі. 

Паліцыя пачала дасудовае расследаванне. Служба аховы дзяржаўнай мяжы праводзіць службовае расследаванне гэтага інцыдэнту.

Каментары19

  • Acab
    02.06.2024
    Нават калі і так было, як ў мэханістычна перапісанай ментаўской справаздачы, чалавек ні ў чым ня вінаваты, шкоды нікому не рабіў, ехаў ў сваіх гандлевых справах, а пераехаць аднаго з нападнікаў хацеў ў мэтах самаабароны.
    Але так ня было, ніколі ня бывае адпаведна словаў міліцыі.

    А цяпер, чытач, прайдзі маральны тэст. Ці зменіцца тваё стаўленьне да забойства, калі памяняць міліцыю (памежнікаў, я ня знаюся ў гатунках) Летувы на міліцыю РБ і наадварот.
    Як так, зьменіцца, тады... з рэшты, варушы ўжо мазгамі, чытач.
  • бабруйчанін
    02.06.2024
    Мабыць ні было дамоўленнасці з гэтай сменай дзслужбы аховы мяжы летувіскай..Нейкі анархіст індзівідуаліст
  • Літвін
    02.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць