Грамадства77

«Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах». Вынесены прысуд Змітру Дашкевічу

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю ў ліпені пасля 16 месяцаў зняволення. Але яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Змітру дадалі год строгага рэжыму. 

«У тыдзень бацькоўскай любові, які адзначаецца ў краіне, мой муж, бацька чатырох маленькіх дзетак, атрымаў адзін год строгага рэжыму. Самы максімум.

За што фармальна па паперах? У рэальнасці, канешне, не гэта стала нагодай і прычынай. Але ў паперы паклалі: не выйшаў на прагулку, адзін раз з кімсьці паразмаўляў, ляжаў на падлозе ў ізалятары пасля начнога змагання з холадам.

За гэта мой муж атрымаў адзін год строгага рэжыму.

А дзеці атрымалі — яшчэ адзін год без бацькоўскай любові.

Я як магла рыхтавалася да гэтага «года». Але калі справа ў судзе разбілася ўшчэнт — у сэрца закралася надзея, што можа хаця б дадуць менш.

Калі пракурор учора запрасіла год строгага — я маліла Бога, каб быў хаця б іншы рэжым. Але не. Год строгага рэжыму. Адзін дзень ізалятара за адзін дзень турмы.

Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах. Яшчэ адзін год жыцця з вырваным сэрцам», — напісала жонка Змітра Наста на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Разам з жонкай Настай яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Каментары7

  • Ізраіль
    19.10.2023
    А ў Ізраіле вайна а тут ўсяго толькі годзік нагналі. Затое замест беларусаў заселім арабамі абшары, а хто не пагодзіцца можа ў Эфіопію эмігрыраваць. Нам жэ січас не да законаў
  • Вайна супраць беларусаў
    19.10.2023
    Каму блiны а каму год турмы.
  • Алек. Ру
    19.10.2023
    Каб натхняльнік беззаконняу́ як мага хутчэй апынуу́ся за кратамі, не, у клетцы, І на плошчы, каб людзі гаварылі яму у́сю прау́ду, плявалі на яго. І пракурорска- суддзëвую зграю разам з ім.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць