Вайна22

Уцечкі ЗША паказваюць, што інфармацыя пра магчымасць новага наступу войскаў з Беларусі — наўмысная дэзінфармацыя Крамля

«Пастаўка «Іскандэраў» і сумесныя вучэнні павінны стварыць ілюзію будучага нападу з Беларусі на Украіну».

«Радыё Свабода» атрымала ў распараджэнне адзін са злітых дакументаў Мінабароны ЗША, у якіх раскрываюцца падрабязнасці аб сумесных ваенных манеўрах Беларусі і Расіі на мяжы з Украінай. Амерыканская выведка лічыць, што падобныя дзеянні з'яўляюцца наўмыснай дэзінфармацыяй.

У сакрэтных дакументах змяшчаецца інфармацыя пра расійскую аперацыю па «аператыўнай маскіроўцы», якая была санкцыянаваная Генштабам РФ і праводзілася з 3 па 10 лютага 2023 года. Аперацыя складалася з перакідкі ў Беларусь ракетна-тактычных комплексаў «Іскандэр-М», сумесных лётна-тактычных вучэнняў і больш агрэсіўных ваенных навучальных манеўраў на мяжы з Украінай.

Згодна з уцечкамі, усе гэтыя дзеянні ўзгадняліся з Генштабам Узброеных сіл Беларусі.

«Кіраўніцтва расійскага Генштаба заявіла, што аперацыя паспяхова пераканала ўкраінскія выведвальныя службы ў магчымасці сумеснага расійска-беларускага наступлення з беларускай тэрыторыі», — цытуе «Радыё Свабода» інфармацыю з сакрэтнага дакумента ЗША.

Аперацыі па дэзінфармацыі ўкраінскага вайсковага камандавання працягнуліся і пасля гэтага. Выведка ЗША падзяліла іх на дзве фазы: першая фаза павінна была працягвацца да 6 сакавіка, а другая — з 6 па 11 сакавіка. Планы абедзвюх фаз таксама меркавалася даслаць на зацвярджэнне ў Генштаб Узброеных сіл Беларусі.

Пры гэтым у самой Украіне неаднаразова афіцыйна заяўлялі, што лічаць магчымасць паўторнага нападу з Беларусі малаверагоднай (ды і самі беларусы збольшага выступаюць супраць падобнага).

Каментары2

  • пеця
    25.04.2023
    Ну усе, уздыхнулi з палегкай, можна радавацца, замест ядзернай зброi нам увядуць гумавыя муляжы з саломай унутры:) калi канечне амерыканская разведка не брэша))
    А я думаю брэша,таму што тут вялiкая палiтыка, бо тады Украiне прыйдзецца даваць вялiкiя грошы i яшчэ больш сур`ёзную зброю i iсцi на канфрантацыю з рашай чаго яны рабiць не хацяць. што там са Абрамсамi увогуле, якiя эшалоны паказвалi у Каларада 3 месяца таму, яны хоць даехалi ужо ва Украiну цi яшчэ усё так па Каларада i курсуюць ?:)
  • Мойша
    26.04.2023
    Расея ўсяляк спрабуе ўцягнуць Беларусь у канфлікт і разведа гэты факт пацьвярджае. А света ўсяляк дарамагае крамлю.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць