Вайна44

Украіна запытвала ў краін NATO лічбавыя карты Беларусі, па якіх самалёты і дроны могуць лятаць на гранічна нізкіх вышынях — Le Monde

Па інфармацыі французскага выдання, Парыж перадаць такія карты адмовіўся.

Збітая расійская ракета. Фота: Felipe Dana (AP)

Лічбавыя даныя аб рэльефе мясцовасці (DTED) складаюцца з дапамогай спадарожнікаў і важныя для дэталізацыі тапаграфіі мясцовасці, піша Le Monde.

DTED не толькі дэталёва апісваюць рэльеф мясцовасці, але і ўлічваюць усе перашкоды (высакавольтныя лініі, ветравыя электрастанцыі, радары, зенітныя батарэі), якія могуць быць небяспечныя для самалёта.

Крыніца ў французскай арміі патлумачыла выданню, што такія карты аб'ядноўваюць усе тактычныя даныя, неабходныя для палётаў на вельмі нізкіх вышынях, ноччу або пры дрэннай бачнасці.

На думку эксперта, гэтыя карты, якія створаны з дапамогай спадарожнікаў і пастаянна абнаўляюцца, маглі б дапамагчы украінцам наладзіць беспілотнік для нанясення ўдару па аб'ектах у Беларусі па аналогіі з тымі, якія яны ўжо не раз наносілі ў Расіі і на акупаваных тэрыторыях, у прыватнасці па аэрадроме ў Энгельсе.

Па інфармацыі выдання, Украіна звярнулася да Францыі з просьбай пра карты Беларусі пасля таго, як ёй адмовілі іншыя краіны антыпуцінскай кааліцыі.

Францыя нароўні з іншымі краінамі-саюзніцамі дапамагае Украіне разведданымі, неабходнымі для распрацоўкі стратэгіі і тактыкі аперацый.

Парыж сцвярджае, што дае толькі дапамогу, патрэбную для абароны ўкраінскай тэрыторыі, а не для аперацый на замежных тэрыторыях.

Інфармацыя Le Monde «паказвае, што Кіеў сур'ёзна разглядае магчымасць правядзення аперацый на тэрыторыі Беларусі (што зусім не здзіўляе), — напісаў у сваім тэлеграм-канале аналітык Аляксандр Фрыдман. — Лічбавая карта, як падкрэслівае французскае выданне, дазваляе самалётам і беспілотнікам выконваць задачы на малой вышыні».

На думку аналітыка, «публікацыя выстаўляе Парыж у выгадным святле. Макрон па-ранейшаму бачыць сябе ў ролі міратворца (у тым ліку і разам з КНР), а адмова перадаць карту пацвярджае, што Францыя гатова дапамагаць Украіне абараняць сваю тэрыторыю, але будзе процідзейнічаць распаўсюджванню вайны на суседнія краіны».

Чытайце яшчэ:

Беларусь дала зброю ПВК «Вагнер», а Кітай адмовіў — Financial Times

«Контрнаступленне на ўсходзе ўжо ідзе» — намесніца міністра абароны Украіны

Каментары4

  • йк
    21.04.2023
    зря не передали. багетное сцыкло только на кнопки таксофона способен нажимать
  • Чаркашкварка
    21.04.2023
    Ну так, а як мазаянутыя шызiкi хацелi.
  • Да Голль в восторге!
    21.04.2023
    Хватило ума и чувства самосохранения

Цяпер чытаюць

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць