Зяленскі ўсе гэтыя гады дзейнічаў не так, як бы дзейнічалі на яго месцы многія з нас, піша Мікола Бугай.

Уладзімір Пуцін назваў «хамствам» ліст Зяленскага яму.
Пуцін прывык, каб перад ім рассцілаліся. А ліст Зяленскага выглядае як ультыматум, як штосьці, на што Пуцін не можа пагадзіцца. Фактычна, Зяленскі падымае стаўкі максімальна: ставіць на тое, каб даваяваць да моманту, калі ў Расіі, ужо яўна не будуць радыя гэтай вайне, тады адбудзецца новы люты 1917 года.
Зяленскі ўсе гэтыя гады дзейнічаў не так, як бы дзейнічалі на яго месцы многія з нас.
У 2022 годзе ён застаўся кіраваць абаронай Кіева — у сітуацыі, калі кожны іншы кіраўнік дзяржавы эвакуяваўся б на захад краіны.
У 2025 годзе ён заявіў на адрас Трампа: страшна страціць саюзніка, але яшчэ страшней — страціць годнасць. У сітуацыі, калі кіраўнікі ўсіх іншых дзяржаў планеты, апроч Кітая, Трампа ўлагоджвалі.
І вось цяпер гэты ліст Пуціну.
Прапаганда ў Мінску інтэрпрэтавала ліст Зяленскага як акцёрства.
Я то і ў цяперашніх дзеяннях Зяленскага не бачу ні рамантызму, ні бравады, ні акцёрства. Бачу ўласцівы яму стаіцызм з усмешкай на вуснах, як і чатыры гады назад, і год назад.
Зяленскі зыходзіць з разумення, што з Пуціным і такімі, як ён, не дамовішся па-добраму. Зяленскі разумее так: толькі калі Пуцін заплаціць уладай ці жыццём за гэтую вайну, за гэтыя горы трупаў, толькі тады і Украіна, і Еўропа (дадам — і беларусы таксама) змогуць зажыць спакойна. Не так важна, на якой лініі спыніцца гэтая вайна, не так важна, захопяць урэшце гэтыя даўбанутыя Малую Такмачку і Вялікую Камышаваху. Важна, каб Пуцін заплаціў за вайну ўладай. Толькі гэта можа даць надзею на працяглы мір у Еўропе.
Стаўка большая, чым жыццё. Зяленскі заганяе Пуціна ў каляіну, у адным канцы якой прызнанне ўласнай памылкі і віны, у другім — новы люты 1917-га. Рызыка ў тым, што ў Пуціна ёсць яшчэ ядзерная зброя. Аднак Зяленскі спадзяецца, што спробы націснуць на кнопку не дапусцяць расійскія эліты, расійскі генералітэт, што і пакладзе канец гэтай бойні.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Серьезная аналитика. Ничего не скажешь. Для какой аудитории она расчитана?
[Зрэдагавана]