Спорт11

Памёр легендарны літоўскі трэнер Уладас Гарастас

Трэнеру, які вывеў літоўскі баскетбол у еўрапейскую эліту, было 94 гады.

Літва страціла легенду краіны па баскетболе, трэнера Уладаса Гарастаса. Пра цяжкую страту Delfi паведаміў кіраўнік асацыяцыі «Літоўскі баскетбол» Міндаўгас Бальчунас.

«Цяжкая страта, паважаны трэнер пайшоў з жыцця ўначы, гэта пацвердзілі члены сям’і», — адзначыў Бальчунас.

У лютым Уладасу Гарастасу споўнілася 94 гады, і ён актыўна сачыў за жыццём літоўскага баскетбола, выступамі літоўскіх баскетбольных клубаў у Еўропе, выказваў меркаванні пра актуальныя пытанні і праблемы нацыянальнай зборнай Літвы.

Уладас Гарастас трэніраваў каўнаскі «Жальгірыс» з 1979 па 1989 год.

Пад яго кіраўніцтвам літоўскія баскетбалісты дасягнулі фенаменальных вынікаў: «Жальгірыс» тройчы выйграваў чэмпіянат СССР (1985-1987), станавіўся пераможцам Міжкантынентальнага кубка (1986), даходзіў да фіналу Кубка чэмпіёнаў ФІБА.

З 1989 па 1991 год быў галоўным трэнерам зборнай СССР па баскетболе, з 1992 па 1997 год — галоўным трэнерам зборнай Літвы. З камандай дасягнуў бронзавых медалёў Алімпійскіх гульняў 1992 і 1996 гадоў, заваяваў срэбра Еўра-1995.

Каментары1

  • Жвір
    10.06.2026
    А ў Беларусі самыя тытулаваныя трэнеры С.Мірановіч, і былы трэнер зборнай фрыстайла.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць