У Беларусі на базе першага тарфабрыкетнага завода ў пасёлку Усяж Смалявіцкага раёна адкрыўся Цэнтр тарфяной прамысловасці. Яго мэта — захаванне гісторыі галіны, развіццё прамысловага турызму і знаёмства наведвальнікаў з працэсам здабычы і перапрацоўкі торфу, паведамляе БелТА.

У будучыні тут плануецца стварыць цэлы турыстычны комплекс. Сярод асноўных праектаў:
- будаўніцтва вузкакалейнай чыгункі са станцыямі для экскурсійных паездак;
- стварэнне натурнай пляцоўкі кінастудыі «Беларусьфільм», якую ўжо называюць «Смалівуд»;
- рэканструкцыя будынка «БелПаліваГазКамплект» пад гатэль «Торф-гатэль»;
- распрацоўка пешых, роварных і чыгуначных турыстычных маршрутаў.

Таксама прадугледжваецца адкрыццё садовага цэнтра з прадукцыяй на аснове торфу, правядзенне турзлётаў, фестываляў, спаборніцтваў па тарфяным футболе, джып-трыялу «Тарфяны фарсаж», а таксама будаўніцтва тэматычных тарфяных домікаў.

Паводле даных галіны, штогод у Беларусі здабываецца каля 2 мільёнаў тон торфу. З яго вырабляюць прыкладна 1 мільён тон прадукцыі: каля 800 тысяч тон выкарыстоўваецца як паліва, што дазваляе замяшчаць да 400 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу, яшчэ каля 200 тысяч тон ідзе на няпаліўныя патрэбы — у тым ліку для сельскай гаспадаркі і іншых сфер.
Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль
Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС
«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску
Пад Гроднам аднаўляюць туры дрызінай па вузкакалейцы
Каментары