Каментары да артыкула

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе

  • а што са ш
    11.06.2026
    а што са школамі ў Мінск-Міры?
    бо чула, то там ёсць класы з літарай "Ъ"
    то бок - 1 "Ъ"
  • Мінск Рускі-Мір
    11.06.2026
    а што са ш, да нармальна ўсё братухааа)) Скончацца кірыліныя літары - ёсць лацініца: Z V O
  • а што са ш
    11.06.2026
    дарэчы, а як класы ў іншых краінах пазначаюцца?

    як на Захадзе?

    а ў Кітаі як? бо бачыла відэа кітайскіх аграменных пяціпавярховых дзіцячых садкоў пасярод асфальту.. ні зеляніны, ні дзіцячых пляцовак.. і гэта - яшчэ раз паўтару - дзіцсадок, нават не школа
  • а што са ш
    11.06.2026
    Мінск Рускі-Мір, вы адна з тых, у каго 100 балаў па русскому языку на ЦТ? якое я вам "братуха"? ці раз скачваецца на -ха - значыць "яна-мая"? то бішь ж.п.? то бішь жаночага роду?
  • святыя душы
    11.06.2026
    "Як сцвярджаецца, у чарзе існуюць уласныя правілы: напрыклад, забаронена пакідаць сваё месца і прапускаць пераклічкі, каб не трапіць у спіс «мёртвых душ»."

    а як яны абыходзяцца без найпершых патрэб - паесці-паспаць-па*аць?
    яны што там - разбіваюць палаткі і сікаюць і какаюць у памперсы?
  • ВНУ
    11.06.2026
    святыя душы, ёсць тата, ёсць маці, у кагосьці бабуля з дзядулем, так і мяняюцца.
  • святыя душы
    11.06.2026
    ВНУ, дык гэна ж неяк нячэсна. не?
  • Ёсік
    11.06.2026
    У сёняшняй сітуацыі няма розьніцы, у якую школу аддасі малога, няма ўжо тых сумленных настаўнікаў, усе яны дзяцей калечаць агіднай прапагандай саўковага мінулага і незразумелай будучыняй. Цяперашні дэвіз устаноў навучаньня: каб не ён, калі не ён, дык усё, беражыце яго, падпарадкоўвайцеся яму, і бацькам сваім перадайце, што толькі ён.
  • Indrid Cold
    11.06.2026
    Распрацоўка сістэмы электроннай чаргі заняла бы месяц, можа два калі з тэстамі. Не, будзем прыніжаць людзей стаяць у чарзе каб з адной паперкі на інгую перапісаць дадзеныя дзіцяці, а пазней унесьці ў кампьютар.
    Айці-краіна ў якой не могуць электронную чаргу зрабіць. Жах.
  • 2:0 2:0
    11.06.2026
    Indrid Cold , затое ў 2020-м "электроннае" галасаванне зрабілі за ноч на каленцы на аць-два
  • м?
    11.06.2026
    "бацькам прапаноўвалі разгледзець магчымасць навучання дзяцей у бліжэйшых школах Мінска, Бараўлян, Лескаўкі і Ляснога, калі гэта будзе для іх зручна."

    якая праблема ў бацькоў, якія змаглі набыць хату ў Новай Баравой, вазіць дзяцей у школы Мінска і г.д.?
  • антычарга
    11.06.2026
    - о, - мужу кажу, - глядзі - чарговая чарга
    - ну што ты хочаш - гэта грамадская псіхалогія такая. у 2011 стаялі ў чэргах у абменнікі за(з) валютай.. у 2020-м таксама стаялі.. невядома за што..
    не трэба за таўпой ніколі ісці
  • антычарга
    11.06.2026
    "У аддзеле адукацыі Мінскага раёна заяўляюць, што нібыта сэнсу ў такім ажыятажы няма. Маўляў, з 12 чэрвеня па 15 жніўня школы будуць прымаць заявы ад усіх дзяцей, якія замацаваныя за адпаведнымі ўстановамі па месцы рэгістрацыі. Адносна гэтага загадзя праводзіліся сустрэчы з бацькамі, а неабходная інфармацыя размяшчалася на сайтах школ, у чатах і на інфармацыйных стэндах."

    яшчэ раз расцякуся па дрэве... можа хоць да пары-двух чалавек дойдзе - ужо будзе добра

    калі малому надышла пара ісці ў школу, я канечне пацікавілася ўсімі, што называецца, дасяжнымі (у інтэрнэце) сыходнымі дадзенымі, у тым ліку меркаваннямі бацькоў аб той ці другой настаўніцы пачатковых класаў

    Achtung! найбольшая чарга з бацькоў стаяла да самай жэстачайшай настаўніцы пачатковых класаў... і далей па ўбываючай...

    а я падумала - не. мы пойдзем, як казаў іліч, іншым шляхам. мы пойдзем да той, якая "апошняя", і не будзем тупа стаяць у гэтай тупой чарзе да самых жэстачайшых настаўніц пачатковых класаў.


    і што думаеце? муж пайшоў роўна ў прызначаны час і спакойна запісаў малога да той настаўніцы, якую (не бачачы) упадабала я.. то бок не жэст а чай шую*

    але гэта было ледзь не апошняе месца, бо месцы да самых жэстачайшых настаўніц расхапалі, як гарачыя піражкі


    *тое, што лепшую настаўніцу пачатковых класаў абралі малому, кажа хаця б той факт, што

    калі малой паступіў ужо ва ўнівер, скончыўшы ліцэй, ягоныя былыя аднакласнікі з пачатковага класу (! то бок колькі год прайшло) рашылі павіншаваць першую настаўніцу сваю з днём народзінаў відэа-віншаванкай

    гэта было так кранальна..

    малы папрасіў мяне зняць яго з ягонымі працамі.. ну то бок, я проста выступала, як аператар...
    дык вось... нам давялося рабіць шмат дубляў... у нейкі момант я (недааператар) не вытрымала і пырснула са смеху - кажу - малы, ты пэўна так перад экзаменамі не хваляваўся, як зараз, калі запісваем віншаванку настаўніцы першай тваёй
  • Плюшкі карлсана
    12.06.2026
    антычарга, вырашылі, малы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць