Свет66

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»

Працяглая адсутнасць у публічным полі кіраўніцы расійскага Цэнтрабанка Эльвіры Набіулінай, якая, спаслаўшыся на бальнічны, прапусціла Пецярбургскі эканамічны форум, спарадзіла хвалю чутак пра будучыя кадравыя перастаноўкі, якія могуць закрануць не толькі Цэнтрабанк, але і ўсю вертыкаль улады, піша The Moscow Times.

Эльвіра Набіуліна. Фота: Mikhail Metzel/TASS

Тэлеграм-канал «Можем объяснить» са спасылкай на крыніцы, блізкія да Цэнтрабанка і адміністрацыі прэзідэнта, сцвярджае, што Эльвіра Набіуліна разглядае магчымасць пакінуць пасаду кіраўніцы Цэнтрабанка, якую займала з 2013 года.

Паводле слоў крыніц тэлеграм-канала, Набіуліна нібыта незадаволеная курсам Крамля: яна згодная дапрацаваць да канца свайго тэрміну ў 2027 годзе, але не гатовая выконваць функцыі ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча, закрыцця межаў і г. д. Адсутнасць Набіулінай на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме называюць «дыпламатычнай хваробай»: яна «праінфармавала правадыра, дыпламатычна захварэла і чакае яго адказу».

Адначасова з'явіліся чуткі пра магчымую будучую адстаўку ўрада Міхаіла Мішусціна, які займае прэм'ерскую пасаду з 2020 года. Тыражуецца версія, што Мішусціна можа змяніць Андрэй Белавусаў — цяпер міністр абароны, а раней памочнік прэзідэнта па эканоміцы.

Прыхільнік логікі «абкладзенай крэпасці» і дзяржпланавання, Белавусаў успрымаецца як чалавек мабілізацыйнага падыходу, здольны ўпісацца ў логіку эканомікі працяглага супрацьстаяння. Палітолаг Ілья Грашчанкоў сцвярджае:

«Але яго перавод у прэм'еры азначаў бы не проста кадравую перастаноўку, а значна больш сур'ёзны сігнал: дзяржава гатовая пераходзіць ад мадэлі адаптацыі да мадэлі жорсткай мабілізацыйнай эканомікі».

Па сутнасці, гаворка ідзе пра мандат урада на новую эканамічную сістэму — умоўны Дзяржплан, эканоміку вайсковага заказу, ручное размеркаванне рэсурсаў і прыярытэт прамысловай мабілізацыі.

Чуткі пра адстаўку ўрада «варта ўспрымаць менавіта як чуткі», падкрэслівае Грашчанкоў: «Гэта адлюстраванне нервовасці эліт вакол стану эканомікі». Хоць сам сцэнарый адстаўкі ўрада эксперт не лічыць «фантастычным»: Крэмль можа пайсці на гэта, каб зняць назапашанае раздражненне грамадства, якое незадаволенае інфляцыяй, абмежаваннямі і блакіроўкамі інтэрнэту.

Што тычыцца Набіулінай, то яна зыходзіць з таго, што ў 2027 годзе пакіне пасаду кіраўніцы ЦБ, казаў раней выданню The Bell яе знаёмы. У наступным годзе скончыцца трэці і апошні па законе тэрмін паўнамоцтваў Набіулінай, хоць пры жаданні заканадаўства можна і памяняць дзеля яе чацвёртага тэрміну, казалі крыніцы The Bell.

«Сама Набіуліна хоча на волю, але пачуцці ў яе змешаныя», — сцвярджаў адзін з суразмоўцаў выдання.

Паводле даных The Bell, замяніць Набіуліну могуць намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Арэшкін, кіраўнік банка ВТБ Андрэй Косцін альбо кіраўнік Прамсувязьбанка Пётр Фрадкоў, хоць прадметных абмеркаванняў новай кандыдатуры яшчэ не было.

Каментары6

  • 2026
    11.06.2026
    1998, [Рэд. Выдалена] главное чтоб царю было хорошо и бояра была. а на всякие там дефолты им плевать.

    [Зрэдагавана]
  • .
    11.06.2026
    Прекрасно! Ставьте на ее место Глазьева, тогда будет шанс на колный кирдык еще до Нового Года. А на место Мишустина - даже не знаю кого... может, Патрушева или Бортникова, кто там из силовиков более невменяемый. С этими сможете даже до осени управиться, они парни талантливые.
  • Ggf
    11.06.2026
    Хутка расейскі рубель ператворыцца ў цялегу не патрэбнай паперы.
    Чакаецца гіперінфляцыя на Масковіі.
    Закране і БССР. Людзей шкала. Каб не луканоміка то не мелі б залежнасці ад Масковіі.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць