Японскі блогер, які ведае амаль усе мовы свету, сустрэў у Вене Надзею, якая загаварыла з ім па-беларуску ВІДЭА
Для блогера Юджы гэта быў няпросты чэлендж.

Японскі блогер Юджы вядзе папулярныя каналы ў тыктоку і інстаграме — ён падыходзіць да людзей у цэнтры Вены і просіць, каб яны пагаварылі з ім на сваёй роднай мове. А Юджы спрабуе адгадаць гэтую мову і працягнуць камунікацыю на ёй базавымі фразамі.
На гэты раз ягонай суразмоўцай стала маладая жанчына, якая прадставілася як Надзея. Калі блогер папрасіў яе нешта сказаць, яна загаварыла па-беларуску: «Прывітанне!»
Юджы паспрабаваў угадаць: «Украінская?» Дзяўчына запярэчыла.
«А, окей. Вельмі прыгожая. Беларускі? Разумеем беларускі! Прыемна пазнаёміцца», — з другой спробы ўгадаў Юджы, але прызнаўся, што беларускую мову ведае слабавата.
Блогер перайшоў на польскую з элементамі англійскай і спытаў у Надзеі, якое яе любімае слова на беларускай мове.
«Каханне!» — усміхнулася тая.
«Дзякуй», — падсумаваў Юджы.
«Нарэшце беларусы! Я чакала-чакала і дачакалася», «Я ўжо думаў, што не сустрэну тут беларускую мову», — прызнаваліся яго каментатары, якія бачылі ў роліках усё што заўгодна — хоць мангольскую, хоць нейкія экзатычныя мовы з Акіяніі.
Каментары