Свет99

Кір Стармер пайшоў у адстаўку

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, лейбарыст Кір Стармер сышоў сёння ў адстаўку. Ён прабыў на пасадзе прэм'ера няпоўныя два гады, змяніўшы ў ліпені 2024 годзе Рышы Сунака.

Кір Стармер. Фота: Peter Macdiarmid/Pool Photo via AP

Ціск на брытанскага прэм’ера ўзмацніўся пасля перамогі яго ўнутрыпартыйнага апанента Эндзі Бёрнэма на дадатковых выбарах у Мэйкерфілдзе. Вяртанне Бёрнэма ў парламент дае яму магчымасць афіцыйна прэтэндаваць на лідарства ў Лейбарысцкай партыі.

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, больш за 100 дэпутатаў-лейбарыстаў публічна заклікалі Стармера пайсці ў адстаўку або назваць яе дату. Сам ён заявіў, што мае намер змагацца за сваю пасаду і заклікаў аднапартыйцаў не аслабляць партыю ўнутранымі канфліктамі.

Стармер абмяркоўваў сваю палітычную будучыню са сваёй жонкай у загараднай рэзідэнцыі Чэкерс.

Эндзі Бёрнэм пасля сваёй перамогі паабяцаў прапанаваць краіне «новы шлях». Яго прыхільнікі разлічваюць на хуткую перадачу ўлады без працяглай барацьбы за лідарства ў партыі.

Каментары9

  • Рыгор
    22.06.2026
    Можа ўрэшце ў Брытаніі зьявіцца хоць нейкі шанец на ратаваньне краіны.
  • Австрияк
    22.06.2026
    Минус левак - это всегда хорошо
  • Юры
    22.06.2026
    І галоу́нае, ніхто не трымаецца ссінелымі пальцамі за крэсла

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі3

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі3

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць