Музыка3131

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай

Музыка напісаў яе амаль 40 гадоў таму, але публічна выконваў усяго некалькі разоў. Яе захавала дачка былога генконсула Швецыі ў Ленінградзе, піша «Медуза». 

Калекцыянер Сяргей Чубраеў выявіў запіс амаль невядомай песні лідара гурта «Кіно» Віктара Цоя «Дзеці хвілін», якую музыка напісаў у 1988 годзе. 

Касета з запісам, зробленым 24 чэрвеня 1988 года ў Ленінградзе, доўгія гады захоўвалася ў Сары Акерэн, дачкі былога генеральнага консула Швецыі. Пра гэта гаворыцца ў інтэрв’ю Чубраева выданню «Собака», якое выйшла 21 чэрвеня да дня нараджэння Цоя, і ў 17‑хвілінным дакументальным фільме «Прывітанне Карлу Густаву», які выпусціў лэйбл «Союз Мьюзик». У заключнай частцы фільма гучыць сама песня.

Чубраеў распавёў, што знайшоў тэкст песні «Дзеці хвілін» у архіве басіста гурта «Звуки Му» Аляксандра Ліпніцкага, які загінуў у 2021 годзе.

«Віктар Цой спяваў яе толькі для блізкіх сяброў, забараняў запісваць на магнітафон і казаў, што не гатовы публічна яе выконваць», — падзяліўся Чубраеў.

Паводле яго слоў, першапачаткова лічылася, што ўдалося захаваць толькі тэкст песні — Цой напісаў словы па просьбе Ліпніцкага.

Сам Ліпніцкі распавядаў у сваім фільме пра «Кіно», які выйшаў у 2008 годзе, што ўпершыню пачуў песню «Дзеці хвілін» у 1988 годзе, калі Цой выканаў яе ў Маскве. «На маё пытанне, ці ўвойдзе яна ў новы альбом «Кіно», ён адказаў адмоўна: «Ні ў якім разе. Яна многіх пакрыўдзіць»», — казаў Ліпніцкі.

Чубраеў распавёў, што пачаў шукаць запіс песні ў замежнікаў, якія ў 1980‑я гады прыязджалі ў Ленінград. «І даволі хутка выйшаў на Сару Акерэн, дачку генеральнага консула Швецыі ў Ленінградзе. Яна прыязджала сюды [ў Ленінград] на канікулы і хутка пасябравала з андэграўнднай тусоўкай. У тым ліку з Цоем. Я пачаў з ёй перапіску і распавёў, што шукаю «Дзяцей хвілін», на што яна адказала: «Я запісала яе на плэер!»».

Акерэн зрабіла запіс на вечарыне ў музыканта, удзельніка гурта «Кіно» Георгія Гур’янава. «Віця для нас спяваў па некалькі разоў любімыя песні тыпу «Когда твоя девушка больна», «Братская любовь», — распавяла Окерэн. — І раптам вырашыў праспяваць для нас новую песню. Ён трошкі саромеўся, не быў упэўнены, але насамрэч адчувалася, што ён хоча яе праспяваць. У мяне з сабой быў Walkman, плэер, і я запісала».

На запісе чуваць, як Цой кажа сваім сябрам, што песня, магчыма, страціла актуальнасць, і адзначае, што ў тэксце шмат цытат з песень іншых музыкантаў: «Шмат цытат вельмі. Цяжка зразумець, бо гэта як палеміка з іншымі гуртамі. Таму што вельмі шмат іх радкоў». 

Сяргей Чубраеў дадаў, што на касеце таксама ёсць і іншыя песні, якія ніхто ніколі не чуў у акустыцы, у тым ліку «Пачка сигарет» і «Любовь — это не шутка». «Я спадзяюся, у будучыні мы іх таксама выкладзем у інтэрнэт», — адзначыў калекцыянер.

Каментары31

  • Радыё без свободы
    22.06.2026
    Прошу поставить найденную песню Цоя для всех "любителей" Пушкина, а особенно для одного крыпта-нацыяналиста.
  • Хаха три раза
    22.06.2026
    Тем, кто считал ее потерянной, надо было посмотреть в Ютубе концерт в Лужниках, посвященный дню рождения Цоя от 20 июня 1992 года. Там не исполнял Рыбин при десятках тысяч зрителей.
  • Жора
    22.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі26

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць