Грамадства4646

«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю

Дэпутата Палаты прадстаўнікоў, топавага прапагандыста Аляксандра Лукашэнкі трывожаць украінскія поспехі ў вайне дронаў. 

Аляксандр Шпакоўскі. Скрыншот відэа

Аляксандр Шпакоўскі ў эфіры «Клуба рэдактараў» вырашыў паразважаць пра апошнія ўкраінскія поспехі ў вайне. І даў параду расійскаму кіраўніцтву.

Паводле Шпакоўскага, усе папярэднія поспехі Украіны на фронце нібыта ператвараліся ў правалы. Прапагандыст лічыць, што так будзе і цяпер. Вось толькі Расія павінна выкарыстоўваць усе свае сродкі паражэння. Тут Шпакоўскі намякае на ядзерную зброю.

«Пакуль зразумела, што расійскае кіраўніцтва з тых ці іншых меркаванняў не выкарыстоўвае ўвесь арсенал сіл і сродкаў, якія ў іх ёсць, для таго, каб нанесці паражэнне кіеўскаму рэжыму (так расійская прапаганда называе ўлады Украіны. — НН).

У свой час я калегам-расіянам выказваў пункт гледжання на гэты конт. Ён заключаецца ў тым, што тое, што цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным, ужо праз некаторы час ваенная рэальнасць будзе такая, што гэта будзе здавацца адзіным неабходным рашэннем», — сказаў дэпутат.

19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі публічна паставіў ультыматум Лукашэнку. Ён запатрабаваў за тыдзень прыбраць з Брэсцкай і Гомельскай абласцей рэтранслятары, якія дапамагаюць з навігацыяй расійскім дронам. Інакш іх прыбяруць украінскія вайскоўцы.

Лукашэнка на выхадных не каментаваў гэты ультыматум. Паводле слоў Зяленскага, рэакцыі праз неафіцыйныя каналы таксама не было.

Каментары46

  • Санта Бэрримор
    21.06.2026
    Китай не разрешает. Иди обратно в хлев, "эксперт"...
  • Каардынаты «Клуба рэдактараў»
    21.06.2026
    Ты, марыянетка расейская, куды вылез???!!!! З-за такіх як ты, уся Беларусь будзе пад абстрэлам!!!!

    [Зрэдагавана]
  • Filipp
    21.06.2026
    "Лукашэнка на выхадных не каментаваў гэты ультыматум. Паводле слоў Зяленскага, рэакцыі праз неафіцыйныя каналы таксама не было."©
    Відаць не жадае рэагаваць на гэтую правакацыю.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць