Грамадства11

Памёр былы купалавец Міхаіл Маеў

Не стала Міхаіла Маева, загадчыка мастацка-пастановачнай часткі сталічнага Тэатра лялек, былога тэхнічнага кіраўніка сцэны ў Купалаўскім тэатры, адметнай фігуры беларускага тэатра, піша Reform.news.

Памёр былы купалавец і заўгад Тэатра лялек Міхаіл Маеў
 Фота: сацсеткі сталічнага Тэатра лялек

«Мы страцілі чалавека, без якога не выходзіў ніводзін спектакль. Кожная пастаноўка, якая ідзе сёння і будзе ісці заўтра, захавае памяць і ўдзячнасць Міхаілу за плён і адданасць», — паведаміў сёння пра страту калектыў Тэатра лялек.

У мінскім лялечным Міхаіл Маеў працаваў з 2022 года. Да гэтай пары ён служыў у Купалаўскім, дзе быў у свой час важнай постаццю, прайшоўшы ўсе ступені закуліснага жыцця. У старых праграмках яго імя значылася ў радку «Спектакль вядуць…» — ён працаваў памочнікам рэжысёра, пасля быў загадчыкам трупы, а з часам узначаліў мастацка-пастановачную частку. Менавіта ён поўнасцю забяспечваў тэхнічны бок і запуск сцэны Купалаўскага пасля яго маштабнай рэканструкцыі ў 2013 годзе.

У жніўні 2020 года Міхаіл адкрыта выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісаўшы сумесны зварот вядомых артыстаў і дактароў да ўладаў супраць гвалту.

Застаючыся на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па мастацка-пастановачнай частцы ў разгромленым тэатры, у лістападзе 2020‑га ён іранічна пракаментаваў спробы ўлад правесці кастынгі для набору новай трупы: 

«Ды не будзе тэатра! Прынамсі ў гэтым сезоне. Да той пары, пакуль не зменіцца сітуацыя».

У 2022 годзе Міхаіл Маеў перайшоў у Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, дзе працаваў да апошніх дзён.

Каментары1

  • вопрос
    22.06.2026
    возраст какой

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць