Грамадства55

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»

Павел Севярынец у сваім тэлеграм-канале напісаў, што прачытаў новую кнігу Міколы Дзядка «Апавяданні з кішэняў» і падзяліўся ўражаннямі ад яе.

Мікола Дзядок

«Кішэнямі ў Гродзенскай крытай турме называлі закуткі з цеснымі, 2х1.4 метра, камерамі-трунамі.

Мікола Дзядок прасядзеў там сем месяцаў пад найдзічэйшым прэсам: «спецыяльна абучаныя» сексоты ў суседніх камерах удзень і ўначы раўлі, білі ў сцены ды трубы міскамі ды кубкамі, каб давесці Міколу да вар’яцтва ці самагубства.

Кніга — не проста турэмны расповед у стылі «і я там быў», а дакументальнае, з прозвішчамі і нават фотамі, сведчанне ашаламляльных катаванняў, якія практыкаваліся ў Гарадзенскай.

Уся турма ўвосені 2023 года чула, як «працавалі» над Дзядком.

Мікола трымаўся узорна, сведчу сам, бо колькі разоў перасякаўся і сядзеў побач з ім у гарадзенскім ШІЗА. Але чаго гэта яму каштавала — можна даведацца толькі тады, калі прачытаць «Апавяданні з кішэняў».

Асабліва раю прачытаць кнігу тым, хто вядзе кампанію цкавання Міколы тут, у вольным свеце. Для чаго прачытаць? Для таго, каб зразумелі: Бог так рыхтаваў і гартаваў Міколу, што ніякім «хэйтам» альбо «кэнсэлінгам» яго не ўзяць.

Як і ўсякая кніга-факт, «Апавяданні» напісаныя простай і яснай мовай, з дакладнай фіксацыяй падзеяў, думак і дыялогаў.

І калі-небудзь на нашым Нюрнбергскім трыбунале беларускі пракурор падымецца за сваім сталом, выпрабавальна зірне на лаву падсудных і, трымаючы ў руцэ «Апавяданні з кішэняў», на чыстай беларускай мове агалосіць: Доказ нумар такі і такі. Сведчанне Мікалая Дзядка», — напісаў Павел Севярынец.

Каментары5

  • Андрусь
    19.06.2026
    Вольны, то што ж ён чакае? Ці па-богаваму, беларусы яшчэ недастаткова напакутваліся?
  • Мікола Дзядок
    19.06.2026
    Дзякуй вам за рэпост. Дадам, што кнігу можна купіць:

    - У Вільні у краме "Кропка"
    - У Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ЦБС)
    - У маёй інтэрнэт-краме на маркетплэйсе "Камароўка" https://kamarouka.com/krama/radix-lab/
  • ***
    19.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць32

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты1

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце1

Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю20

Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць32

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць