Вайна

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

26 жніўня і ў ноч на 27 жніўня падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі ўдары па шэрагу важных аб'ектаў расіян. У раёне Данецка ракетамі атакаваны асноўны і запасны камандныя пункты расіян, паведаміў Генштаб УСУ.

Разбурэнні ў Данецку

Вынікі ўдараў у Данецку ўдакладняюцца, але, мяркуючы па фотах і відэа, знятых жыхарамі акупаванага горада, аб’екты знішчаныя дашчэнту. Пакуль не вядома, хто знаходзіўся ў іх у момант удараў.

Інфармаваныя ўкраінскія каналы пішуць, што ў аб'ектах маглі месціцца асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў.

Таксама, згодна з паведамленнем Генштаба УСУ, у раёне Чангарa Херсонскай вобласці былі паражоныя рамонтна-аднаўленчае падраздзяленне расіян і пункт кіравання беспілотнымі лятальнымі апаратамі ў Аленаўцы на часова акупаванай тэрыторыі Крыма.

Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні Генштаба, былі паражоныя раёны з расійскімі вайскоўцамі каля Новапятроўкі Запарожскай вобласці і Усходу на часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Таксама Генштаб УСУ паведамляе, што паводле вынікаў аналізу ўстаноўлена, што ў выніку ўдару па Афіпскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі Расіі 25 жніўня 2026 года пацверджана пашкоджанне тэхналагічнай устаноўкі ЭЛОУ-АТ, устаноўкі газафракцыянавання і ўчастка трубаправода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы49

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы49

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць