Моды1919

«Яшчэ міліметр — і будзе попу бачна»: беларускі зноў абураюцца дзіцячымі калготкамі Conte

Пытанняў шмат: і да саміх дзіцячых калготак, якія імітуюць панчохі, і да іх назвы, і да сэксуалізаваных поз дзяўчынак на ўпакоўцы.

Ксенія Вяцкая, дырэктарка фермерскага рынка «Усё сваё» ды шматдзетная маці, абурылася дзіцячымі калготкамі айчыннага вытворцы Conte.

«Хто дазваляе так называць дзявочыя калготкі?» — напісала яна ў Threads і далучыла да допісу фотаздымкі калготак, якія імітуюць панчохі. Мадэлі носяць назвы «Sweet girl» (некаторыя карыстальнікі пераклалі даслоўна — «салодкая дзяўчынка», але насамрэч выраз азначае «мілая дзяўчынка») і «Lolita».

Дарэчы, апошнюю назву беларусы ўжо абмяркоўвалі — шмат каго абурыла асацыяцыя з творам Набокава «Лаліта». 

Допіс Ксеніі Вяцкай набраў больш за 1,2 мільёна праглядаў, 25 тысяч лайкаў і 1,5 тысячы каментароў. 

У жанчын узнікла шмат пытанняў не толькі да назваў, але і да самой упакоўкі. Калготкі, якія сфатаграфавала Ксенія, па памеры падыходзяць для дзяўчынкі 3‑4 гадоў.

«Выбачайце, гэта калготкі, якія імітуюць панчохі? У дзяцей?».

Пры гэтым, маленькіх мадэлей максімальна імкнуліся наблізіць да дарослых жанчын. Адразу кідаецца ў вочы дарослы макіяж: «Назва ў камплекце з такімі фота — гэта п**ец. Чаму маленькія дзяўчынкі перасталі выглядаць як маленькія дзяўчынкі? Чым забітая галава ў маркетолагаў і крэатыўшчыкаў?».

Крытыкуюць і позы мадэлей. Найбольш папулярны каментар набраў 17 тысяч лайкаў: «Усіх засмучае назва, але тут дзяцей спрабуюць паказаць як дарослых дзяўчат».

Таксама пішуць: «Відавочны макіяж з бляскам на вуснах, поза дарослай жанчыны, сэксуалізаваныя назвы — я ў мадэлінгу 18 гадоў, шмат чаго бачыла і адчувала на сабе, але такога ўвогуле не чакала. Здавалася б, гэтая пдф-павестка ўжо паўсюль — але не, працягваюць нармалізаваць. Уключайце галаву, дарагія брэнды. Дзяцей так здымаць не трэба! Не ведаеце як — звяртайцеся, падкажу! Але вось так не трэба, калі ласка», «Дзеці павінны заставацца дзецьмі, і дзіцячыя мадэлі ў рэкламе дзіцячых тавараў таксама павінны выглядаць як дзеці, а не як «Лаліты»! Макіяж, дарослыя позы, імітацыя панчох, прыпаднятая спаднічка… Сэксуалізацыя дзяцей — гэта падстава для адмены, і менавіта пакупнікі могуць выказаць свой пратэст, ігнаруючы тавар з такім кантэнтам».

Каментатаркі дадалі фотазадымкі ўпаковак іншых дзіцячых калготак Conte. На іх дзяўчынкі ў максімальна кароткіх сукенках ці спадніцах сядзяць так, што ногі амаль цалкам аголеныя: «Фота на калготках Mila — крындж з крынджа. Там яшчэ міліметр — і попа бачна. Навошта гэта на дзіцячых калготках?». 

Варта адзначыць, што ў дыскусіі хапае і тых, хто не пабачыў крамолы — маўляў, гэтыя назвы ў Conte існуюць не першы год, ды і стыль іх упаковак прыблізна такі і быў заўсёды. 

Сам жа вытворца, акаўнт якога не аднойчы тэгнулі з патрабаваннем пракаментаваць сітуацыю, пакуль нічога не адказаў. 

Каментары19

  • Ага
    27.08.2026
    Наўпростыя пастаўкі з выспыэпштайна?
  • Дзяўчынка, жанчына, бабуля
    27.08.2026
    У кожным узросце свая прыгажосць і толькі сапраўдны мастак/дызайнер зможа гэта неяк акцэнтаваць у адзенні.
  • Rampapam
    27.08.2026
    Ага, Лаліта для палётаў на Лаліта-экспрэс ;)

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць