Здарэнні

У Віцебску былога рэктара ВНУ будуць судзіць за незвычайнае злачынства — ён прыдумляў студэнтаў

Амаль тры гады ў ВНУ залічвалі абітурыентаў, якія там не вучыліся. Так кіраўніцтва ўніверсітэта, паводле следства, спрабавала паказаць выкананне дзяржзаказу і схаваць правал з наборам на бюджэт. Усяго фіктыўна аформілі амаль сто чалавек.

Ілюстрацыйны здымак

У Віцебскай вобласці будуць судзіць былога кіраўніка адной з ВНУ Віцебска. Паводле версіі пракуратуры, ён некалькі гадоў фіктыўна залічваў абітурыентаў на бюджэтныя месцы, каб схаваць рэальныя праблемы з наборам студэнтаў.

Як сцвярджае следства, з ліпеня 2020 года па верасень 2023 года былы рэктар «вядучай ВНУ сельскагаспадарчага профілю», які адначасова ўзначальваў прыёмную камісію, аддаваў падначаленым незаконныя распараджэнні — залічваць студэнтаў толькі на паперы.

Мэтай, паводле следства, было «ўяўнае выкананне кантрольных лічбаў прыёму» і ўтойванне сапраўднай сітуацыі з наборам абітурыентаў на дзённае бюджэтнае навучанне.

Схема, паводле матэрыялаў справы, была простай: супрацоўнікам загадвалі падаваць у прыёмную камісію дакументы людзей, рэгістраваць іх і ўносіць у афіцыйныя дакументы загадзя ілжывыя звесткі аб прыёме і залічэнні на першы курс.

Пры гэтым рэальна гэтыя абітурыенты ва ўніверсітэт не прыходзілі. Пазней фіктыўна залічаных людзей проста адлічвалі.

Такім чынам, на дзённую форму навучання за дзяржаўны кошт, у тым ліку ў межах мэтавай падрыхтоўкі, было фіктыўна залічана не менш за 95 чалавек.

У пракуратуры лічаць, што гэтыя дзеянні мелі сур'ёзныя наступствы: была скажоная дзяржаўная статыстыка, сарвана выкананне дзяржзаказу на падрыхтоўку кадраў для аграпрамысловага комплексу, што яшчэ больш пагоршыла дэфіцыт спецыялістаў.

Былога кіраўніка ВНУ абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Пры гэтым былы рэктар застаўся на волі пад асабістае паручальніцтва.

ВНУ, дзе гэта адбывалася, не называецца, указваецца толькі, што гэта вядучая ВНУ ў галіне сельскай гаспадаркі. У Віцебску існуе толькі адна ВНУ, што адпавядае апісанню, — Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

З 2016 па 2024 год яе рэктарам быў кандыдат біялагічных навук, доктар сельскагаспадарчых навук Мікалай Гаўрычэнка.

Каментары

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць