Грамадства22

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?

Адпраўніком аказаўся ўраджэнец Бабруйска.

На востраве Насыпным у Калінінградскім заліве адпачывальнікі знайшлі старую бутэльку з пасланнем ажно з 1970‑х гадоў. Адпраўнікам аказаўся беларус, ураджэнец Бабруйска, піша Onliner.by.

Фатаграфіямі бутэлькі і ліста падзяліліся чытачы навінавага канала «Мінск. Галоўнае!».

Аркуш паперы з часам часткова намок, але асноўны тэкст можна прачытаць. Аўтар па імені Васіль Платонаў прадстаўляецца сяржантам тэрміновай службы. Малады чалавек перадае прывітанне нашчадкам, наракае на армейскія будні і разважае пра тое, што нават не можа ўявіць, «якім будзе сяржант у 2000 годзе, якім будзе яго ўнутраны свет».

У канцы Васіль просіць адказаць яму, «калі ён будзе жывы», і пакідае свой хатні адрас.

Жылы дом з гэтымі данымі сапраўды дагэтуль існуе ў Бабруйску.

Знаходка ўскалыхнула сацыяльныя сеткі: менш чым за суткі галіна абмеркавання, у якой усе чакалі новых вестак ад Васіля праз паўстагоддзя, набрала амаль 300 тысяч праглядаў. У ёй паспелі адзначыцца і суседзі па доме, і дзеці знаёмых па лецішчы бабруйчаніна, аднак ніхто не паведамляў падрабязнасцяў пра лёс мужчыны.

Як удалося высветліць журналісту Onliner, той самы Васіль Платонаў — бацька вядомага беларускага гульца ў настольны тэніс Паўла Платонава.

Журналісты звязаліся са спартсменам, і ён пацвердзіў, што ведае пра гісторыю з бацькавай «капсулай часу». Мужчына сапраўды пакінуў ліст у бутэльцы падчас службы ў Балтыйскім флоце СССР у 1977 годзе.

Пасля дэмабілізацыі ён вярнуўся ў родны Бабруйск, дзе і жыве дагэтуль. На жаль, угаварыць Васіля Пятровіча асабіста пагутарыць і расказаць пра абставіны адпраўкі свайго паслання не ўдалося нават пасля некалькіх спроб.

— Ён проста вельмі сціплы. І кажа, што пакуль сам не разумее, як ставіцца да таго, што адбываецца. Але прывітанне «ад нашчадкаў» я абавязкова перадам, — смяецца Павел.

Каментары2

  • Пашпарт
    23.08.2026
    Грамадзянін СССР, беларус. Так было.
  • А хто так не рабіў!
    23.08.2026
    Падчас службы ў войску давялося рамантаваць ваенную адукацыйную ўстанову на Чыекуркалнсе ў Рызе. Там заклалі ўнутр дзвярэй пакецік з лістом гарамычным нашчадкам у кірзавых ботах, дзе пакінулі нашыя адрасы ў Беларусі і Таджыкістане ды сыпанулі ледзянцоў. Напэўна, ніхто не знайшоў :)

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3521

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну15

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3521

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць