Грамадства22

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»

Міністэрства адукацыі Беларусі адмовілася ад ідэі ствараць абавязковы рэестр рэпетытараў. Замест яго плануюць запусціць адмысловую «вітрыну фізічных асоб, якія самастойна займаюцца прафесійнай дзейнасцю па навучанні дзяцей». Пра гэта 25 жніўня паведаміла дырэктарка Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Вольга Рыбаключава.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле слоў чыноўніцы, новая сістэма не будзе базай для праверак. Яе задумалі як сэрвіс, які дапаможа бацькам знаходзіць рэпетытараў, а педагогам — прадстаўляць свае паслугі.

Галоўны прынцып «вітрыны» — добраахвотнасць. Рэпетытары самі будуць вырашаць, ці размяшчаць там сваю інфармацыю. Адмова ад удзелу не будзе перашкаджаць чалавеку займацца самастойнай прафесійнай дзейнасцю па навучанні дзяцей.

Міністэрства адукацыі пры гэтым будзе пацвярджаць прафесійныя звесткі пра педагогаў — напрыклад, інфармацыю пра адукацыю і адсутнасць судзімасці. Гэтыя звесткі будуць даступныя ў адкрытым выглядзе.

У міністэрстве лічаць, што наяўнасць адпаведнага прозвішча ў «вітрыне» стане своеасаблівым знакам прафесіяналізму, які дапаможа рэпетытару вылучыцца сярод іншых спецыялістаў.

Запусціць новую сістэму плануюць з 1 верасня 2026 года.

Раней на грамадскае абмеркаванне вынеслі законапраект аб самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні дзяцей. Ён, у прыватнасці, прадугледжваў стварэнне спецыяльнага рэестра рэпетытараў.

Каментары2

  • Барадзед
    26.08.2026
    Они делают, что могут, чтобы нагадить негосударственному образованию в Беларуси. В некую "витрину" их поставят, чтобы создать аналогию с районом красных фонарей, сегрегацию будут проводить на судимых и несудимых, чтобы разделять и властвовать. Как угодно очернить пытаются шакалы.
  • UFO
    27.08.2026
    А рэпетытараў ў той "вітрыне" будуць ўтрымліваць ў спірце ці ў фармаліне? Фармалін трэба будзе самому купляць?

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць