Грамадства

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

У Дзень ведаў, 1 верасня, тарыфы ў сэрвісе «Яндэкс Go» мяняцца не будуць. Аднак кошт паездкі можа аказацца вышэйшым за звычайны праз вялікі попыт і недахоп свабодных машын, папярэдзілі ў кампаніі.

Фота ілюстрацыйнае

У гэты дзень многія людзі адначасова заказваюць таксі, каб трапіць на школьныя лінейкі. Пры гэтым частка кіроўцаў таксама возіць сваіх дзяцей у школы і можа не выйсці на лінію. Таму, калі ахвотных паехаць становіцца больш, чым свабодных аўтамабіляў, у сэрвісе аўтаматычна ўключаецца павышальны каэфіцыент.

Паводле «Яндэкс Go», 1 верасня попыт пачынае істотна расці прыкладна з 7:35 раніцы. Найбольш заказаў звычайна прыпадае на 9:00, 9:30 і 9:50, таму ў гэты час паездкі могуць каштаваць даражэй. Пасля 9:55 попыт, як правіла, зніжаецца, і заказаць таксі можа быць больш выгадна.

У дадатку ёсць спецыяльны індэкс цаны, які паказвае сітуацыю з колькасцю свабодных машын. Зялёны колер азначае, што аўтамабіляў дастаткова і дзейнічае звычайная цана. Аранжавы або чырвоны паказваюць на дэфіцыт машын і больш высокую цану.

Каб ашчадзіць, сэрвіс можа прапанаваць пасажыру крыху пачакаць або прайсці некалькі хвілін да месца пасадкі. Такія варыянты дапамагаюць знізіць кошт паездкі і адначасова дазваляюць кіроўцам хутчэй браць наступныя заказы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка8

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць