Свет55

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры

Армія Нігера пры падтрымцы расійскага «Афрыканскага корпуса» задушыла спробу вайсковага мяцяжу і вярнула кантроль над важнай авіябазай №101 у сталіцы краіны Ніямеі, паведамляе The Moscow News.

У ноч на 29 жніўня ў сталіцы некалькі гадзін чуліся стрэлы і выбухі каля міжнароднага аэрапорта. Каля сотні мяцежнікаў захапілі ў закладнікі вайскоўцаў на базе і адкрылі агонь па стратэгічных аб'ектах. На некалькі гадзін таксама спынілася дзяржаўнае тэлевізійнае і радыёвяшчанне.

Прэзідэнцкая гвардыя, якая падтрымлівае кіраўніка вайсковай хунты Абдурахмана Чыяні, пры дапамозе расійскага «Афрыканскага корпуса» здолела адбіць атаку і аднавіць кантроль над базай.

Паводле слоў трох крыніц Reuters, расійскія вайскоўцы адыгралі ключавую ролю ў аперацыі. Адна з крыніц сцвярджае, што яны выкарыстоўвалі ўдарныя беспілотнікі, у выніку чаго загінулі некалькі мяцежнікаў. Іншая паведаміла, што пасля ўдараў дронаў паўстанцы здаліся.

Расійскае МЗС пацвердзіла ўдзел сваіх вайскоўцаў у задушэнні мяцяжу і заявіла пра «салідарнасць з народам Нігера». Дапамогу ўраду краіны таксама аказаў Алжыр, які накіраваў чатыры знішчальнікі.

Спроба перавароту стала сур'ёзным выпрабаваннем для Тыяні, які сам прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў ліпені 2023 года. Пасля гэтага Нігер паступова адмовіўся ад вайсковага супрацоўніцтва з заходнімі краінамі і зрабіў стаўку на Расію. Французскія вайскоўцы пакінулі краіну ў канцы 2023 года, амерыканскія — восенню 2024-га, а ў 2025 годзе Нігер закрыў нямецкую вайсковую базу.

Цяпер на авіябазе №101 у Ніямеі размяшчаецца штаб расійскага «Афрыканскага корпуса», а таксама штаб аб'яднаных сіл Альянсу дзяржаў Сахеля, куды ўваходзяць Нігер, Малі і Буркіна-Фасо — усюды цяпер кіруюць прарасійскія хунты.

Нігер мае значныя запасы прыродных рэсурсаў: краіна ўваходзіць у лік найбуйнейшых вытворцаў урану ў свеце, а таксама экспартуе нафту і золата. У 2025 годзе мясцовыя ўлады нацыяналізавалі сумеснае з французскай кампаніяй Orano прадпрыемства SOMAÏR.

Каментары5

  • Алесь
    31.08.2026
    гэта яшчэ адзін прыклад як Расея не выпусце краіны за свайго уплыву. Калі за Нігер так змагаюцца, уяўляеце як моцна Беларусь за лейцы дзержаць. У 20 годзе у нас не было шансаў, калі б нават пратэст стаў "немірным", перастралялі б таксама як у Казахстане, ці у Нігеры. Калі б у 2014 увайшлі войскі ва Украіну, узялі б за пару дзен. Гэта проста, як кажуць, не расшалопаліся.
  • Filipp
    31.08.2026
    "Спроба перавароту стала сур'ёзным выпрабаваннем для Тыяні, які сам прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў ліпені 2023 года. Пасля гэтага Нігер паступова адмовіўся ад вайсковага супрацоўніцтва з заходнімі краінамі і зрабіў стаўку на Расію."©

    Відаць існуюць розныя вайсковыя перавароты, калі ён празаходні мы яго падтрымліваем, калі прарасейскі, мы яго асуджаем, галоўнае не пераблытаць!)
  • Ці вярнуўся Роммэль як расеец?
    01.09.2026
    Калісьці Нямеччына мела Afrikakorps (1941-1943). Цяпер Расея мае таксама. А цяперашняя мілітарысцкая ідэалёгія Расеі дужа падобная да ідэалёгіі Нямеччыны ў той час.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала ў Польшчы ДНЖ з памылкай у імені. Ці можна гэта выправіць?

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах26

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну1

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы4

«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску1

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй6

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць