Грамадства77

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Віктар Гурын кіраваў буйнымі праектамі ў Беларусі і Расіі, укараняў у абутковую вытворчасць штучны інтэлект і робатаў, але стаў чарговай ахвярай палітычнага пераследу.

Віктар Гурын. Скрыншот з рэпартажу «РТР Беларусь»

Віктару Гурыну 57 гадоў. Ён нарадзіўся ў Пінску, дзе скончыў мясцовую школу №6. Вышэйшую адукацыю атрымаў на факультэце радыёфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пазней таксама скончыў Акадэмію кіравання.

За плячыма менеджара шматгадовая кар'ера кіраўніка: ён узначальваў дэпартамент у расійскім шынным холдынгу Amtel, кіраваў гандлёвым домам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» у Расіі, працаваў першым намеснікам гендырэктара «Нарыльскгазпрама» і «Таймыргаза» ў структуры «Нарыльскага нікеля», а таксама кіраваў кампаніямі «Ізабуд» і «Баўсервіс».

З 2017 па 2021 год Гурын узначальваў кампанію «Кампазітныя канструкцыі» — амбіцыйны праект у індустрыяльным парку «Вялікі камень» коштам 220 мільёнаў еўра, які мусіў стаць буйным навукова-вытворчым цэнтрам у сферы палімерных кампазітаў.

Пасля працы аперацыйным дырэктарам у мэблевым холдынгу «Ангстрэм» Віктар у снежні 2022 года заняў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара «Белвеста». Там ён курыраваў інавацыйныя праекты — перавод вытворчасці ў лічбавае вымярэнне, аўтаматычны раскрой скуры і ўкараненне рабатызаваных комплексаў з сістэмамі машыннага зроку і нейрасетак.

Віктар Гурын. Фота: vitbichi.by

А ў сакавіку 2026 года топ-менеджара затрымалі сілавікі. Па звестках «Вясны», падставай для крымінальнай справы сталі ягоныя паведамленні ў тэлеграм-чатах у 2020 і 2021 гадах з рэзкай крытыкай дзеянняў сілавікоў і Аляксандра Лукашэнкі.

Мінскі гарадскі суд прызнаў Віктара Гурына вінаватым паводле цэлага шэрагу артыкулаў: «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), а таксама «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК).

Віктару Гурыну далі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і буйны штраф у памеры 600 базавых велічынь.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Барадзед
    31.08.2026
    В тюрьму бросили человека, не хотят выпускать за границу.
  • Kot
    31.08.2026
    Содействие это гаюн и штраф за него тк отправлял уже после изменений в 23 году. Дальше погнали по базам, но за 20 и 21 год могли убрать тк истек срок, возможно из-за должности оставили. За 130 могут в террористы внести еще
  • Ну
    31.08.2026
    Гэтыя "пераможцы" ўсё працягваюць "перамагаць"

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу39

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу39

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць