Усяго патроху55

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў

21‑гадовы Раман Канаплянік ужо месяц працуе на «Магілёўліфтмашы» і за гэты час ператварыўся ў сапраўдную тыкток-зорку. Малады інжынер зачароўвае расповедамі пра свой завод — уражанні ў яго зусім не тыя, якіх чакаеш ад такіх месцаў.

Фота: скрын з «РТР Беларусь»

Раман трапіў на магілёўскі завод па размеркаванні. Яго спецыяльнасць — інжынер-электронік: хлопец павінен кантраляваць працу станкоў, праграмаваць іх і рамантаваць электронныя прылады.

Яшчэ да сваёй працы Раман запісваў рылзы ў інстаграме, але звычайна яны набіралі не больш за некалькі тысяч праглядаў. Але ж відэа з аповедамі пра завод, якія цяпер робіць хлопец, прынеслі яму сапраўдную папулярнасць.

Ролік, дзе Раман распісвае плюсы працы на яго заводзе, атрымаў за 11 дзён амаль 570 тысяч праглядаў, не кажучы пра сотні тысяч праглядаў на тыктоку:

«Я ўкалваю на заводзе «Магілёўліфтмаш». І так, у нас вельмі зручны графік з 7:00 да 15:30. Я прыходжу дахаты ўвечары, і ў мяне яшчэ куча часу. Я ўкалваю на заводзе «Магілёўліфтмаш», але, хлопцы, у нас ёсць бясплатная страхоўка, па якой можна запісацца да дактароў. Я нават запісаўся ўжо на МРТ, якое каштуе мільён грошай.

Я працую на заводзе «Магілёўліфтмаш», і нас добра кормяць. Літаральна вось такая порцыя каштуе ўсяго 5 рублёў, але пры гэтым усё максімальна смачна. Я працую на заводзе «Магілёўліфтмаш», і прыкіньце, хлопцы, тут ёсць бясплатная лазня».

У сваім профілі ў інстаграме Раман падпісвае сябе як мадэль. Хлопец разумее, што яго мадэльны выгляд не зусім спалучаецца з вобразам рабочага, і запісаў на гэтую тэму асобны рылз. Гэты кантраст настолькі ўражвае некаторых каментатараў, што яны не вераць, нібыта хлопец сапраўды працуе на заводзе:

«Навошта ўводзіць людзей у зман? Ты ж ні разу на заводзе не працаваў».

«Гэты Магілёўліфтмаш цяпер з вамі ў адной лазні?»

«Колькі за рэкламу заплацілі?»

Але Раман сапраўды працуе на заводзе — днямі ён паказваў «Магілёўліфтмаш» карэспандэнтам дзяржаўнага канала. А заадно і расказваў, чым займаецца ў першы месяц працы акрамя трэніровак і лазні:

«Мы з маім кіраўніком увесь час ходзім у цэх, ён мне пастаянна нешта паказвае і расказвае. Калі шчыра, тут не засумуеш. [Памятаю] савецкія ўстаноўкі пра завод, пра тое, што праца тут — гэта кляймо. Але такога насамрэч увогуле няма.

Калі ты сюды прыходзіш, у цябе ёсць магчымасць росту, ты сапраўды можаш вывучыць нешта новае, табе могуць усё паказаць і расказаць».

Да хлопца ў каментары прыйшлі і людзі, якія працавалі на заводзе нашмат больш за месяц. Яны папярэджваюць, што з цягам часу ўражанні Рамана ад завода могуць змяніцца:

«Ты адрабі год ці болей, потым зразумееш. Я таксама так лічыў, калі пачынаў працаваць».

«Пра заробкі раскажы і іх рост за апошнія пяць гадоў».

«Я працаваў у тры змены, і таксама была першая змена з 7:00 да 15:30. Але класціся спаць у 22:00 я не мог, а ўставаць трэба ў 5‑й раніцы. Здагадайцеся, хто год спаў па 6 гадзін і знішчыў сабе цыркадныя рытмы?»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Belarus
    01.09.2026
    На заводах тоже работать надо, но в нормальных человеческих условиях и строго по показаниям здоровья. Однако в условиях отсутствия настоящих профсоюзов, в условиях дефицита (создаваемого собственниками) кадров и контрактной системы любая работа превращается в каторжный труд и мучения. Будет ли такое предприятие эффективным в долгосрочной перспективе? Не думаю.
  • Інгвар
    01.09.2026
    А потым ты разрк засвецішся на пратжсце, ці якой апазіцыйнай сустрэчы, цябе прыйдуць завербаваць, а ты адмовішся, пасля распавядуць ппа цябе дырэктару і той тэлефануе твайму начальніку і скажа - кідай усё, бяжы да мяне, каго ты тамака ў сябе прытуліў.

    Потым прыходзяць да цябе з выхаваўча- прафілактычнай размовай і калі яна не мае поспеху, то падсоўваюць календар і запытваюць з якого чысла звальняешся.

    І так абрываецца кар’ера маладога інжынера. Адкуль я гэта ведаю? Я быў тым маладым інжынерам...
  • jaska gospodar
    01.09.2026
    dorabotaet raspredelenie i budet pluwatsa
    czto batraczil na zawode
    poidet w modelnoje agenstwo trusy prodawat

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў8

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу7

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць