Грамадства1818

Таццяна Зарэцкая збіралася выступаць на буйной канферэнцыі ў Саудаўскай Аравіі, а пасля знікла з раскладу

Пры гэтым запэўнівае, што бярэ ўдзел у канферэнцыі.

Таццяна Зарэцкая. Скрыншот відэа «Жыццё-маліна»

Адна з найбуйнейшых тэхналагічных канферэнцый свету LEAP 2026 праходзіць з 31 жніўня па 3 верасня ў Саудаўскай Аравіі, у выставачным цэнтры ў Малхаме непадалёк ад Эр-Рыяда. На сайце мерапрыемства заяўлены больш за тысячу спікераў, 1800 тэхналагічных брэндаў і каля 200 тысяч удзельнікаў.

Зарэцкая была прадстаўленая там як заснавальніца і генеральная партнёрка венчурнага фонду Terra Cognita Ventures. Яна павінна была выступіць у дзвюх інвестыцыйных сесіях.

Скрыншот з сайта канферэнцыі

Першая — «Capital Meets Climate: Scaling the Energy Transition» — была прызначаная на 31 жніўня. Інвестары мелі абмеркаваць, у якія кліматычныя тэхналогіі сёння ідуць грошы і як Саудаўская Аравія можа стаць пляцоўкай для развіцця такіх праектаў.

Другая сесія, «LP-GP Quickfire», павінна прайсці 1 верасня. На ёй кіраўнікам венчурных фондаў дадуць па пяць хвілін, каб прадставіць сваю інвестыцыйную стратэгію.

Зарэцкая першапачаткова сапраўды была ў праграме. Яе персанальная старонка дагэтуль захавалася ў пошукавай выдачы, дзе яна пазначаная як спікерка LEAP і прадстаўніца Terra Cognita Ventures. Пошукавік таксама захаваў згадкі пра яе ўдзел у абедзвюх сесіях.

Цяпер персанальная старонка Зарэцкай на канферэнцыі выдае памылку 404. А ў дыскусіі пра кліматычныя інвестыцыі заяўленыя толькі чатыры ўдзельнікі, яе імя адсутнічае. Няма Зарэцкай і ў абноўленым складзе LP-GP Quickfire.

Беларуская актывістка на Кіпры Алеся Пархоменка расказала ў фэйсбуку, што гэтаму папярэднічаў зварот беларусаў да арганізатараў канферэнцыі. Пасля гэтага імя Зарэцкай знікла з раскладу.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да самой Зарэцкай.

«Калі вы пра LEAP, то я тут і бяру ўдзел. Іншых канферэнцый у мяне не запланавана», — адказала яна.

Мы ўдакладнілі, чаму яе імя знікла з сайта, ці будзе яна ўсё ж выступаць або толькі прысутнічае на мерапрыемстве як наведніца. На гэтыя пытанні Зарэцкая не адказала.

У 2022 годзе Таццяна Зарэцкая менш за два месяцы была прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па фінансах і эканоміцы. Яна пакінула пасаду, патлумачыўшы гэта пагрозамі на адрас яе самой, сваякоў, супрацоўнікаў і партнёраў. Адстаўка супала з выхадам расследавання «Нашай Нівы», у якім былі пастаўленыя пад сумнеў яе заявы пра поспехі стартапа Laava Tech.

У 2026 годзе стала вядома, што Еўрапейская пракуратура (European Public Prosecutor’s Office (EPPO) яшчэ ў 2024‑м пачала расследаванне магчымага махлярства з еўрапейскімі субсідыямі, атрыманымі Laava Tech. Праекту выдзелілі каля 2,4 мільёна еўра на распрацоўку энергаэфектыўных тэхналогій для сельскай гаспадаркі.

Паводле матэрыялаў справы, следства ацэньвае магчымую шкоду Еўрасаюзу амаль на 450 тысяч еўра. Брусель запатрабаваў вярнуць больш за два мільёны еўра грантавых сродкаў. Эстонскі суд таксама арыштаваў грошы на рахунках Зарэцкай і абмежаваў распараджэнне яе долямі ў кампаніях.

Каментары18

  • Ну што ж вы за людзі
    31.08.2026
    Не замінайце чалавеку разводзіць лахоў)
  • негліжэ
    31.08.2026
    а ў што яна апранута? калі апранута.. што гэта? пень-юар?
  • Тлумачу
    31.08.2026
    Нейкая жанчына мела выступіць на нейкай канферэнцыі.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?30

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць