Грамадства11

Тры новыя гатэлі, старажытны бровар і пешаходнае кола. Што новага з'явіцца ў Гродне

У Гродне ў найбліжэйшыя пару гадоў з'явіцца адразу некалькі новых аб'ектаў: ад абноўленага старажытнага піўзавода да вялікай прагулачнай набярэжнай уздоўж Нёмана. Як паведамілі ў Гродзенскім гарвыканкаме, у абласным цэнтры планамерна развіваюць гарадское асяроддзе і ствараюць новыя грамадскія прасторы, піша Domovita.by.

Фота: «Гродненская правда»

Да канца года на карце горада дададуцца тры гатэлі, а ўжо ў лістападзе адкрыецца мадэрнізаваны аквацэнтр «Лазурны». Паралельна правы і левы берагі Нёмана плануецца злучыць новым пешаходным мостам, замкнуўшы адзіны прагулачны маршрут. 

Гатэлі і другое жыццё старажытнага бровара

Вольныя нумары ў Гродне ў цёплы сезон на вагу золата, таму гатэльны фонд прырастае новымі лакацыямі даволі жвава. За апошнія тры гады ў абласным цэнтры з'явілася 7 гатэляў на вуліцах Віленскай, Ажэшкі, Падольнай і Каліноўскага, а агульная колькасць гатэляў і хостэлаў дасягнула 27. Да канца гэтага года плануецца адкрыць яшчэ тры аб'екты на вуліцах Фестывальнай, Мендзялеева і Суворава.

Найбольш атмасферны праект рэалізуюць проста на беразе Нёмана, дзе працягваюць рэстаўраваць былы піўзавод. Гістарычны комплекс доўга чакаў свайго часу, а адкрыць яго для наведвальнікаў разлічваюць да лета 2027 года. Ужо ў верасні інвестар мае намер распачаць будаўніцтва гатэля, які аб'яднае старажытную тэрыторыю ў адзіны архітэктурны ансамбль да 900‑годдзя горада.

Фота: «Планета Беларусь»

Праменад каля Каложы, мост і пешаходнае кола

Берагавую лінію Нёмана таксама чакае абнаўленне. На правым беразе, на ўчастку ад Каложскай царквы да вусця Гараднічанкі, фарміруюць вялікую зону адпачынку з пешаходнымі дарожкамі і веламашрутамі. Галоўная ідэя — стварыць непарыўны праменад уздоўж вады, дзе можна спакойна шпацыраваць без шуму транспарту і прывязкі да аўтадарог.

У перспектыве гэты праменад стане часткай вялікага пешаходнага кольца. Паводле задумы архітэктараў, правы і левы берагі звяжа новы пешаходны мост. Маршрут пройдзе праз абноўлены сквер на вуліцы Дарвіна і прывядзе проста да аквацэнтра «Лазурны». Сам водны комплекс абнаўляюць са снежня 2024 года, а адчыніць дзверы для наведвальнікаў ён павінен ужо ў пачатку лістапада.

Фота: «Планета Беларусь»

Палац спорту з 50‑метровым басейнам

Паралельна ў горадзе прасоўваецца праект шматфункцыянальнага Палаца гульнявых відаў спорту. Маштабы ў аб'екта ўражлівыя: галоўная спартыўная зала разлічаная на 2000 гледачоў, а трэніровачная пляцоўка змесціць яшчэ 500 чалавек.

Галоўнай фішкай комплексу стане вялікая аквазона з паўнавартасным 50‑метровым басейнам алімпійскага стандарту, дзе з'явіцца магчымасць праводзіць турніры высокага рангу.

Каментары1

  • Барадзед
    31.08.2026
    А бордель? В Гродно избыток свободных женщин. Табачка, чулочка, стеклозавод и прочее - сплошь бабы незамужние.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць