Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»
Ва Уроцлаве пасажыр падчас паездкі напаў на 66‑гадовага кіроўцу таксі, грамадзяніна Беларусі. Пачуўшы «ўсходні акцэнт», ён пачаў абражаць таксіста, а потым ударыў яго шкляной бутэлькай па галаве, паведамляе паліцыя Уроцлава.

Наступствы інцыдэнту зафіксаваў відэарэгістратар аўтамабіля, які ехаў следам. На распаўсюджаным паліцыяй запісе відаць, як малады пасажыр выбягае з таксі, калі яно толькі перастройваецца ў апошні правы шэраг. Следам выходзіць пацярпелы кіроўца, які трымаецца за грудзі і з цяжкасцю стаіць, піша Most.
Таксіст звярнуўся ў паліцыю. Паліцэйскія хутка знайшлі і затрымалі нападніка. Ім аказаўся 23‑гадовы мужчына. Агрэсару прад'явілі абвінавачанне ў нападзе на нацыянальнай глебе. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, аднак да суда ён будзе знаходзіцца на волі пад наглядам паліцыі.
Цяпер чытаюць
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары