Меркаванні6363

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12‑га склікання Сяргей Навумчык адказаў журналісту Віталю Цыганкову, які да гадавіны надання канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі 25 жніўня 1991 года выказаў думку, што «прыгожая версія пра тое, што 25 жніўня 1991 года Зянон Пазняк сказаў такую прамову, пасля якой усе камуністы раптам вырашылі галасаваць за незалежнасць — глыбока рамантычная, але блытае прычыну і наступства». 

Дэпутаты Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў і Сяргей Навумчык падчас пасяджэння Вярхоўнага Савета 12‑га склікання. Фота ілюстрацыйнае

Да абвяргацеляў ролі БНФ і яго дэпутатаў у здабыцці Незалежнасці (за дзесяцігоддзі мы бачылі такіх дзясяткі) далучыўся і Віталь Цыганкоў, які напісаў, што камуністы прагаласавалі б 25 жніўня 1991 за Незалежнасць і без усялякага БНФ і Пазняка — бо яны спалохаліся застацца адзін на адзін з Ельцыным, і за дзень да гэтага незалежнасць абвясціла Украіна.

Ісціна, аднак, у тым, што калі б не БНФ — у Авальнай зале 25 жніўня 1991 года было б пуста. Усё б завяршылася 24 жніўня, і завяршылася — нічым.

Напісаў на ягонай старонцы адказ, які змяшчаю ніжэй.

«Віталь, ты, бачна, прачытаў стэнаграму, але альбо забыўся, альбо свядома не ўзгадваеш два істотныя моманты.

Першы. Прэзідыум ВС збіраўся правесці сесію ў адзін дзень, 24 жніўня, і разгледзець толькі два пытанні: «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы». Менавіта гэтую прапанову агучыў ад імя Прэзідыума Шушкевіч. Пытання аб Незалежнасці яны не выносілі. І каб не дзеянні дэпутатаў БНФ (якіх падтрымлівалі людзі на Плошчы), яны б і скончылі ў той жа дзень (і ніякага ўплыву прыняцця ўвечары 24 жніўня Украінай Незалежнасці на дэпутатаў ВС БССР ужо б не было, дакладней, яны б ужо былі ў дарозе, сесія ж скончылася б).

І другое — а ў прынцыпе, галоўнае: менавіта на патрабаванне дэпутатаў БНФ і была скліканая Сесія. Мы дамагаліся гэтага з 19 жніўня, збіралі подпісы дэпутатаў (сабралі 80), насядалі на Дземянцея, Шушкевіча, іншых членаў Прэзідыума ВС. Усё гэта дакументальна зафіксавана (захаваліся стэнаграмы Прэзідыума). 22 жніўня яны нарэшце прынялі рашэнне склікаць Сесію.

Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы, якія, як ты лічыш, без усялякага ўплыву Пазняка і БНФ аж гарэлі жаданнем абвясціць Незалежнасць.

Ну ўздзеянне прамовы Пазняка перад галасаваннем не аспрэчваў нават Шушкевіч, які (і гэта ёсць у стэнаграме) услых выказаў сумнеў, што ўдасца набраць канстытуцыйную большасць. Могуць гэта пацвердзіць і іншыя дэпутаты, якія яшчэ жывыя (уяўляю, якая колькасць тэорый з'явіцца, калі ўсе сыдзем у магілу).

Напісаў бы ўжо прасцей: БНФаўцаў было толькі 30, камуністаў — было за 200, ім і належыць заслуга ў здабыцці Незалежнасці».

Каментары63

  • Аб'ектыўны
    25.08.2026
    Цыганкоў канстатуе тое, што ёсьць, і нічога не "абвяргае". У сваім допісе ён проста рассыпаецца ў пахвальбах апазіцыі БНФ, кажа, як ён яе паважае. Але заяўляе, што яна перамагала толькі тады, калі гэта супадала з інтарэсамі большасьці. У пачатку сесіі камуністы сапраўды не хацелі ніякай незалежнасьці. Але потым зразумелі, куды вецер дзьме і прагаласавалі. Што не так?
  • Пракоп
    25.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Не трэба
    25.08.2026
    Курапаты таксама без Пазьняка адкрылі бы, так што не трэба на сябе коўдру цягнуць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць