Каментары да артыкула

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову

  • Цыганкоў мае рацыю
    25.08.2026
    А Навумчык з Пазняком цягнуць усю коўдру на сябе. Я, я, я, мы, мы, мы. Цыганкоў гаворыць пра тое, што і камунякі штосьці хацелі, таму і прагаласавалі, не абмінаючы станоўчую ролю БНФ, а дзяды кажуць, не, толькі мы. Цыганкоў аб'ектыўны, а лапідарныя дзяды толькі сябе правадырамі бачаць.
  • проясните
    25.08.2026
    Цыганкоў мае рацыю, коммунисты, они же крепкие колхозные хозяйственники, имели личный интерес к смене собственника у активов СССР на территории РБ?
  • Не
    26.08.2026
    Цыганкоў НЕ мае рацыю.
  • былое і думы
    26.08.2026
    проясните, можа яны разлічвалі стаць собственнікамі. Ну ніхто ж з іх у рэшце не бедаваў і не пайшоў у простыя рабочыя. Тады, напрыклад, інфарміраваныя бралі вялікія крэдыты, бо ведалі, што аддаваць будуць потым капейкі.
  • Аб'ектыўны
    25.08.2026
    Цыганкоў канстатуе тое, што ёсьць, і нічога не "абвяргае". У сваім допісе ён проста рассыпаецца ў пахвальбах апазіцыі БНФ, кажа, як ён яе паважае. Але заяўляе, што яна перамагала толькі тады, калі гэта супадала з інтарэсамі большасьці. У пачатку сесіі камуністы сапраўды не хацелі ніякай незалежнасьці. Але потым зразумелі, куды вецер дзьме і прагаласавалі. Што не так?
  • FF
    25.08.2026
    Аб'ектыўны, тое, што па шчалчку пальца яны гэта сцяміла, а намаганнямі дэпутатаў Апазіцыі БНФ, якія яшчэ і выдатна выкарысталі вуліцу для ціску на апанентаў. І ўжо неўзабаве камунякі шкадавалі, што так прагаласавалі.

    Фронт правёў правёў праз камуністычны парламент незалежнасць, бела-чырвона-белы сцяг і Пагоню. За адзін толькі гэты подзвіг Навумчыку, Пазняку, Заблоцкаму, Сямдзянавай, Герменчуку і іншым у Беларусі мусяць стаяць помнікі.
  • Пракоп
    25.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Не трэба
    25.08.2026
    Курапаты таксама без Пазьняка адкрылі бы, так што не трэба на сябе коўдру цягнуць
  • РОЛЯ БНФ ў гісторыі РБ/ВКЛ велізарная
    25.08.2026
    ЦІКАВАЯ СПРЭЧКА, РОЛЯ БНФ ў гісторыі РБ/ВКЛ велізарная. Галоўнае - мы перамаглі эмпэрыю д'ябла
  • pozniak mentioned
    25.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • pozniak mentioned
    25.08.2026
    Даже если кто-то 25 лет назад повёл себя нормально во время распада ссср, это не значит что ему теперь надо всё простить и позволить записывать хамское интервью с беларускими политзаключенными девушками.
  • Дзякуй Сяргею Навумчыку
    25.08.2026
    Сергей Навумчык расклаў усё па палічкай. Дзякуй!
  • Жвір
    25.08.2026
    А й сапраўды, як не застанецца сьведкаў тых падзеяў, дык Цыганкоў напіша пра вырашальную ролю іншаплянэтнікаў у падзеях у авальнай залі, якія й прывялі Беларусь да незалежнасьці.
  • .
    26.08.2026
    Па-першае, трэба вывесці з ўжытку тэрмін "незалежнасць" і ўвесці тэрмін ""незалежнасць"". Менавіта камуністам належаць заслуга ў яе прыняцці, бо іх галасоў было большасць. Як яны і вырашылі, Беларусь стала ""незалежнай"", а не "незалежнай", да чаго заклікалі ў БНФ.
    Абвяшчэнне ""незалежнасці"" было сітуатыўнай спецаперацыяй з разлікам на новы звяз з Расіяй.
    "Незалежная Беларусь" гэта міфалагема нароўні з "БНР была дзяржавай".
  • .
    26.08.2026
    Цікава, хто дакручвае.
    Саюз камуністаў з БНФаўцамі і іх жаданне незалежнасці былі сітуацыйнымі, але незалежнасць атрымалася сапраўдная.
    Гэта як казаць, што матывы аднаго з бацькоў былі "фэйкавымі", несапраўднымі, значыць, і дзіця "несапраўднае". Але новы чалавек нарадзіўся, вось ён. Гэта не зменіш, ён ужо сапраўдны, не фэйкавы.

    Аналагічная нацяжка, калі кажуць, што "Украіну прыдумаў Ленін". Ён на нейкім этапе, з вялікімі агаворкамі, быў нібыта за нацыянальнае вызваленне, але ў сваіх інтарэсах, як працяг крытыкі нацыянальнай палітыцы царызму. І сітуатыўная дапамога не значыць галоўную і адзіную прычыну.

    Таму і "незалежная Беларусь" ужо не міфалагема, а факт.
    А дакручвае нехта з псеўдалітвінаў або заходнерусістаў, якія пастаянна шчыруюць у каментах пад гістарычнымі артыкуламі тут. Метадычка "Беларусі не было і няма, гэта цалкам расейскі праект".
  • Спадар
    26.08.2026
    Хлопцы з гэтай кадэнцыі, скончвайце ўжо, ну рэальна. Нікому не цікавыя вашыя пасты ў Фэйсбуку аб падзеях стогадовай даўніны, вы ўжо даўно не цікавіце, трэба нешта пра сучаснае... Я прачытаў толькі артыкул з-за таго, што быў яркі загаловак, а так... Ды нікому не цікава гэта ўсё, шаноўныя
  • .
    26.08.2026
    За сябе кажыце. Для грамадства вельмі важна асэнсоўваць гістарычныя падзеі, а на мой погляд, яшчэ і ведаць праўду, а не ствараць хуткія спрошчаныя стэрэатыпы і міфы.
    Напрыклад, ад таго, што ў грамадстве амаль адсутнічала рэфлексія па савецкаму і імперскаму перыядах, пераацэнка іх і зробленыя высновы, і маем зараз этап цёмнага рэваншызму.
  • Янка
    26.08.2026
    На конь рашэнняў 25 жніўня 1991 слушна казаць, што зоркі сышліся. Камуністычная большасць ВС пасля паразы ГКЧП, арышту змоўшчыкаў і забароны КПСС была цалкам дэзарыентаваная. Гэта былі наменклатурныя прыстасаванцы, якія прызвычаіліся арыентавацца на Маскву, і тут Масквы раптоўна не стала. Дземянцей паставіў на ГКЧП, падтрымаўшы путч і прайграў. Гэткім чынам у камуністычнай большасці не сталася лідара, а новага Масква не прыслала. Наадварот, БНФ, які ад самога пачатку путча рашуча стаў супраць ГКЧП, раптам стаў выглядаць вельмі моцна, і наменклатурныя прыстасаванцы вырашылі, што ў моманце лепей з БНФ не канфрантаваць, бо невядома, куды пойдзе сітуацыя.
  • памяць
    26.08.2026
    Я толькі здзіўляюся, як хапае цярплівасці і такту сп. Навумчыку зноў і зноў тлумачыць гэтым людзям відавочнае.
    І таксама здзіўляюся, як Бугаю, Цыганкову і іншым хапае сумлення выварочваць усё дагары, каб пнуць чарговы раз тых, працай, рашучасцю і адвагай якіх вы цяпер на добрых пазіцыях.
  • Напэўна
    26.08.2026
    памяць, напэўна не могуць прабачыць Пазьняку, што на той сесіі ён патрабаваў ліквідаваць аддзел дэзінфармацыі КДБ.
  • Адкуль могуць расці карані перакананняў у "харошай наменклатуры"
    26.08.2026
    Цыганкоў - сын інструктара райкама камсамола, які служыў у ГДР (а значыць правяраўся КДБ), (дарэчы, і Пуцін там калісьці служыў, у ГДР, кантакты са спецслужбамі ў Пуціна самі ведаеце, якія), сын высокапастаўленага наменклатуршчыка - другога сакратара па прамысловасці Цэнтральнага райкама партыі, які далей дарос да намеснікам міністра Дзяржснаба.
    Таму не дзівяць спробы Цыганкова адбяліць саўковую наменклатуру.
    Коля Лукашэнка таксама ў будучыні будзе распавядаць, які яго бацька быў харошы, таксама за незалежнасць быў. (Хоць па факце быў за СССР, і за асабістае ўзбагачэнне).
  • Ха
    26.08.2026
    Дык у Навумчыка тата пабольшым начальнікам быў чым у Цыганкова. Іосіф Навумчык "Знаходзіўся ў якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле". Тут без КГБ ніяк не магло абысьціся. Не там капаеце!
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Ха, мяркуеце што агенты КДБ Пазняк і Навумчык наўмысна злілі пратэсты ў 1995-96 і канчаткова развалілі БНФ праз некалькі гадоў?
  • .
    26.08.2026
    Бацька Сяргея Навумчыка Іосіф яшчэ закончыў Высшую партыйную школу, працаваў сакратаром Віцебскіх гаркама і абкама КПБ.
    Але пасля доўга быў кіраўніком віцебскай рады Таварыства Беларускай Мовы.
    Ёсць інтэрв’ю з ім на Камсамольскай Праўдзе 2018 г. Там пра разуменне прычын распаду СССР і моўнае пытанне.

    І што з усяго гэтага? (Адказ хутчэй першаму выкрывацелю). Па-першае, глядзіце не па бацьках, а саміх людзях, па-другое, глядзіце не на паходжанне, а на справы.
  • Біяграфія
    26.08.2026
    Ха, Чытаем. Бацька Навумчыка скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча, гістарычны факультэт БДУ. Ужо прыстойная прафесія. Працаваў настаўнікам у Пастаўскім раёне і Віцебску.
    У постсавецкія часы ён стаў адным з прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў 1989 годзе. Затым 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.
    Гэта не саўковы наменклатуршчык, як у Цыганкова, а нацыянальна-арыентаваны чалавек.

    Таму і назіраем, як Навумчык абараняе гістарычную справядлівасць, а Цыганкоў абараняе... камуністычную наменклатуру.
  • Параўнаем справы
    26.08.2026
    ., справы: Навумчык прымаў асабісты ўдзел у сесіі Незалежнасці. Напісаў і выдаў дакументальную кнігу па тых падзеях.
    А ў Цыганкова якія справы? Пісаць хлусню пра тыя дні? Пра падзеі, да якіх ён не мае дачынення?
  • .
    26.08.2026
    Гэта людзей ацэньваць па справах, а меркаванні разглядаць самі па сабе.
    Не як Вы: калі зрабіў больш, то і меркаванне важней. (Падыход для тых, каму ўвогуле лянота думаць).
  • Адназначна
    26.08.2026
    ., канечне, калі зрабіў больш, то і меркаванне важней. Адназначна.
    Хто нічога не зрабіў і толькі каментуе чужыя дзеянні, ды яшчэ перакручваючы факты, як Ц., той ўвогуле не варты, каб яго меркаванне ўсур'ёз успрымаць.

    Моладзь у інтэрнэце называе такіх "канапны крытык". То бок пустапарожні балтун, які сам ні на што не здольны, але ўсюды сваё "экспертнае меркаванне" суне.
  • .
    27.08.2026
    Лянота думаць і ёсць. Замест таго, каб кожны раз ацэньваць кожнае меркаванне, адзін раз выбраць найбольш аўтарытэтнага і глядзець яму ў рот. Больш думаць не трэба, эканомія.
    Дзейнічаць як іерархічная жывёла, напрыклад, малпа ў зграі, якая вызначае галоўнага самца і яму падпарадкоўваецца.
    Пра сутнасць меркаванняў, у чым канкрэтна рознагалоссе, Вы ж нічога не сказалі. Самы сорам, што Вы нават не разумееце, што гэта галоўнае.
  • .
    26.08.2026
    "Гэта не саўковы наменклатуршчык".
    У тых жа крыніцах, якія Вы цытуеце, напісана пра ВПШ і абкамы. І ён сам пра гэта расказваў. Пра ТБМ Вы напісалі, а пра ВПШ схавалі.
    Так што прадстаўнік камуністычнай наменклатуры, на пэўным этапе жыцця.

    Я гэта кажу не ў якасці "кампрамату" - маё меркаванне вышэй: "вырашаць не па паходжанню, а па справах". А ў якасці дэманстрацыі Вашага нахабнага махлярства.
  • Чаму?
    26.08.2026
    ., чаму бацька Цыганкова не ўступіў у таварыства беларускай мовы?
  • .
    27.08.2026
    Як Лукашэнка дыскутуеце. Нахабна перакруцілі, не бачыце сэнсу выбачацца за махлярства і працягваеце плявузгаць абы што.
    Людзі аднаго тыпу, без сумлення.
  • OM
    26.08.2026
    Сумна ў часы новага Патопу зноў і зноў чуць гэтыя успаміны і бачыць бясконцыя спрэчкі...
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Дзяды з БНФ усё ўспамінаюць свае "перамогі" (у выніку якіх аддалі ўладу калгаснаму хаму ды збеглі).
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    26.08.2026
    ЯМы97 , Дзяды з БНФ ствврылі заканадаўства незалежнай Беларусі, дзякуючы ім у беларусаў не расейскія пашпарты, а беларускія, свой беларускі рубель, абменныя пункты валюты на тэрыторыі Беларусі, а не ў Маскве, асобная ад Расеі армія.
    Дзякуючы дзядам з БНФ вы маеце магчымасць, пазбавіўшыся ад Лукашэнкі, вярнуцца ў Беларусь, а не як беларусы Смаленска, у Смаленскую вобласць РФ.
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць ,

    >>пазбавіўшыся ад Лукашэнкі, вярнуцца ў Беларусь,

    Нават не смешна ўжо
  • Пытанне
    26.08.2026
    ЯМы97, то бок вы не збіраецеся скідваць Лукашэнку? І вяртацца ў Беларусь не збіраецеся?
    Дык навошта вы сябе назвалі "ЯМы97"?
    Вы за што выходзілі ў 2020м? За тое, каб мець нагоду эміграваць? Вы яе атрымалі. Ваша мэта дасягнута?
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Пытанне , пагугліце што такое "сарказм", паважаны
  • ЯМы
    26.08.2026
    Пытанне , і дарэчы, чаму самыя галоўныя патрыёты незалежнай беларускай дзяржавы збеглі ад гэтай дзяржавы яшчэ ў 1996, а не пасьля 2020?
  • Урокі гісторыі
    26.08.2026
    ЯМы, таму што ім пагражала забойства. Чарнавола забілі. Пазьняк не толькі для Лукашэнкі вораг, але і для ФСБ РФ. (Якое дарэчы і прывяло Лукашэнку да ўлады.)
  • Урокі гісторыі
    26.08.2026
    ЯМы, у 1995-96 Лукашэнка здзейсніў дзяржаўны пераварот, дэпутатаў апазіцыі, якія пратэставалі супраць узурпацыі ўлады, спецслужбы жорстка збілі прама ў Доме Урада.
    Пачытайце гісторыю, што папярэднічала вымушанай эміграцыі Пазьняка.
    Раю кнігі Навумчыка. Як сведкі падзей. Ёсць на сайце Радыё Свабода ў выглядзе артыкулаў.
  • Урокі гісторыі
    26.08.2026
    ЯМы, гэта вас лукашысты збівалі ў 2020м, а да гэтага ўсё ў вас было добра і палітыкай вы не цікавіліся. А Пазьняка лукашысты збівалі ў 1995м. Магчыма вы тады яшчэ нават не нарадзіліся.
    Чытайце тут https://www.svaboda.org/a/30548845.html
  • ЯМы97
    27.08.2026
    Урокі гісторыі , так ужо рэжым хацеў забіць, што зараз з народзінамі віншуе праз амбасаду
  • Жнівень
    26.08.2026
    Каб годам раней (12 чэрвеня 1990) РСФСР не прыняла б такі ж дакумент - дэкларацыю аб суверэніцеце, то ні ва Ўкраіне, Беларусі нічога б і не было. Метраполія першая прыняла, па сутнасці, закон аб сваей незалежнасці ад калоній. Прага Ельцына да ўлады разваліла СССР.
    Нельга прыніжаць, канешне, і ролю Пазняка, але яны былі ўжо следствам.
  • Anatol Starkou
    26.08.2026
    ""Ісціна, аднак, у тым, што калі б не БНФ — у Авальнай зале 25 жніўня 1991 года было б пуста. Усё б завяршылася 24 жніўня, і завяршылася — нічым.""

    А так завяршылася вяртаннем камуністаў да ўлады і ўзыходжаннем Лукашэнкі.
    Ды Сярожа з Зеней пабеглі, ўсе такія незалежныя, ледзь не да канадскай мяжы. Адраджацца.

    - Чаго ты Старков тут ізноў пра мяжу балбочаш?
    - А чаго Сярожа ізноў пра тое, што каб у бабкі барада ды вусы былі, то яна дзядуляй была б.
  • Не Алесь
    26.08.2026
    Ведаў, што антыфан Пазняка "."/"Ну-ну"/"Найперш не галасі" будзе тут працаваць.
  • .
    26.08.2026
    То-бок, Вам не падабаецца, што я тут сказаў: 1) што асэнсоўваць гісторыю трэба; 2) што незалежная Беларусь не ёсць маскоўскі праект. Так?
    Калі так, то ў чарговы раз спаліліся.
  • Цыганкоў, ты?
    26.08.2026
    ., спадар Цыганкоў, пішыце пад сваім імём. Ці прыдумайце ўжо які-небудзь прыгожы і арыгінальны нік. Вы ж журналіст, з фантазіяй.
  • Той русафоб з 1990-х
    26.08.2026
    Не буду здзіўлены, калі невероятные пачнуць пісаць, што гэта камуністы здабылі Беларусі незалежнасць, а пракляты нацыяналістычны БНФ быў супраць.
  • Так і бун
    26.08.2026
    Той русафоб з 1990-х, і пісаць гэта будзе ўсё той жа Ц.
  • Рагвалод Трынаццаты.
    26.08.2026
    Калі б не тая сэсія , то СССР бы не знік.
    З Гарбачовым былі б Малафееў і Дземянцей. І Кебіч б таксама.
    Кебіч проста апынуўся ў такой сітуацыі ў снежні 1991 , што Малафеева няма , па факту ён старшы , а замест Дземянцея не пад кантрольны яму Шушкевіч.
    Так бы Кебіч быў нумарам 3. Віскулёў бы не было ніякіх.
    Назарбаеў з Гарбачовым бы і Дземянцеем правялі б свае Віскулі дзе сказалі б што быў ёсць буду.
    Ельцын бы з Сабчаком засталіся б толькі з Украінай з Краўчуком.
    І не факт, што пры такім раскладзе б з каманды Ельцына кааліцыі не пачалі б перабягаць такія як той жа Хасбулатаў.
    І той жа Кучма мог бы падтрымаць Гарбачова ў пік Краўчуку як у 1994 быў за Ельцына.

    Калі б не Зянон Пазьняк, то ў прынцыпе ў 1990ых быў бы распад СССР працягваўся насамрэч яшчэ мо і да 21 стагодзя.
    Бо БССР гэта ўдар у спіну ад сваіх жа. Самых лаяльных і "рускіх".
    Гэта паламала планы Гарбачова і Назарбаева.
    Дала козыр Краўчуку і Ельцыну.
    Ніякая кампартыя БССР ніякую б незалежнасць не абвесціла. Назарбаеў калі што пасля 8 снежня яра крытыкаваў тое што адбылося ў Белавежскай пушчы, але ўжо зрабіць нічога не мог. У меншасці быў.
  • Anatol Starkou
    27.08.2026
    Рагвалод Трынаццаты. , Это же не политика, а игра в если бы да кабы!
  • Жвір
    27.08.2026
    БНФ быў адзінай арганізаванай, з'яднанай палітычнай арганізацыяй, якая плённа й эфектыўна працавала на дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Трэба яшчэ дадаць, што ніводная іншая падобная арганізацыя ў пост-савецкіх рэспубліках не дзейнічала ў такіх складаных і цяжкіх умовах, як БНФ. Высілкамі БНФ было здабыта ўсё, што дасюль яшчэ дазваляе Беларусі заставацца незалежнай дзяржавай.
  • Anatol Starkou
    27.08.2026
    Жвір, Бчб казкі ў кожным сказе.

    1. "БНФ быў адзінай арганізаванай, з'яднанай палітычнай арганізацыяй, якая плённа й эфектыўна працавала на дзяржаўную незалежнасьць Беларусі." А яе баявы і кіпучы авангард з амаль 30 чалавек дэпутатаў Фракцыі БНФ завяз у ВС ля мікрафонаў з сярдзіны мая 1990 па срудзень 1996 у пустапарожніх спрычках з галоўным чынам дэпутатамі камуністамі, забыўшыся пра мэту БНФ "Адраджэння" - адрадзіць нацыю, якая ў гэты час сядзела дома на канапе з піўком у руцэ ля TV і глядзела па БТ ледзь не 24/7 бчб шоу з ВС.

    2. "Трэба яшчэ дадаць, што ніводная іншая падобная арганізацыя ў пост-савецкіх рэспубліках не дзейнічала ў такіх складаных і цяжкіх умовах, як БНФ." А гэтыя ўмова стваралі самі адраджэнцы і дэпутаты ў тым ліку. Успамінаем 27 ліпеня 1990. Упершыню ў гісторыі нацыі легітымнаму (то бок абранаму беларускім народам) Вярхоўнаму Савету - законадаўчаму органу БССР - з-за гістарычна вялікаму палітычнаму курсу Міхаіла Гарбачова на знішчынне КПСС і, галоўнае, Шостага артыкула Канстытуцыі СССР - КПСС галоўная кіруючая і накіроўваючая палітычная сіла грамадства, нагаму ВС выдалася такі момант ісціны, каб прыняць Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, і тым самым каб рэспубліка магла стаць суверэннай незалежнай беларускай дзяржавай. Але на ўсё пост савецкай прасторы знайшлася толькі адна палітычная арганізацыя, прадстаўнікі якой у ВС = вышэйшым органе ўлады - у нашым выпадку дэпутаты БНФ, дэманстратыўна выйшлі з залы і не галасавалі ЗА. Такім чынам яны дазволілі беларускім камуністам-дэпутатам абвясціць сваю ж рэспубліку, якую яны авясцілі 1 студзеня 1919 у Смаленску на трэці дзень пасля утварэння КП(б)Б, суверэннай незалежнай дзяржавай. Такого политического позора не знала ниодна политическая организация того времени.

    3. "Высілкамі БНФ было здабыта ўсё, што дасюль яшчэ дазваляе Беларусі заставацца незалежнай дзяржавай." Асабліва расійскі Орешник и военно-политический союз лукашістской РБ и РФ Владимира Путина.
  • Янка Збеглы
    27.08.2026
    Жвір, азербайджанцаў ды літоўцаў стралялі ды давілі танкамі, нават у Маскве былі ахвяры - але ж цяжэй за ўсіх было як заўсёды менавіта беларускім гаротнікам!
  • Жвір
    27.08.2026
    Янка Збеглы , пацьвярджаю, і ліетувіскаму Саюдзісу, і азербайджанскаму незалежніцкаму руху, было лягчэй. Значна лягчэй. Чаму ? Калі вы ня дурань - самі зразумееце.
  • Anatol Starkou
    27.08.2026
    Жвір, Калі ласка, растлумачце для дурняў. Я тут адзін такі на форуме НН. Слухаю тлумачэнне. Дарэчы мне заўсёды было лёхка разумець бчб авангард - іх бчб прастата ў беларускай палітыцы - усё павінна былоа прыйсці само ў іх свяшчэнныя рукі, і народ ды ўлада ў тым ліку, наяве магла скончыцца і скончылася толькі дзерецірствам герояў адраджэння, а не якой-небудзь перамогай над халера ведае чым.

    - Сілы каб узяць уладу ўжо не было.
    - Але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла.

    Першы сказ належыць бажэственнай бчб асобе і сказаў ён яе на Свабодзе ў інтэрв'ю пра незалежнасць, некалькі нядаўніх гадоў таму, а другі сказ мой, як каментар тады ж і тамака ж на Свабодзе.
  • Янка Збеглы
    27.08.2026
    Жвір, я чалавек просты, несьвядомы і ўж тым больш не лапідарны - таму растлумачце, калі ласка
  • ЯМы97
    27.08.2026
    Anatol Starkou, усё так. Наогул даволі іранічна, што з савецка-маскальскай акупацыі нашыя зубры не збягалі, а ад незалежнай беларускай дзяржавы - збеглі ўжо праз 5 гадоў.
  • Anatol Starkou
    27.08.2026
    ЯМы97 ""а ад незалежнай беларускай дзяржавы - збеглі ўжо праз 5 гадоў"", незалежнасць якой самі здабылі, адпаведна іх байкам. Ля мікрафону ВС здабылі, зразумела. Дзе ж яны яшчэ ваявалі за незалежнасць? Толькі ў зале ВС.
  • ЯМы97
    27.08.2026
    Anatol Starkou, і ў гэтым самым ВС іхняга красамоўства ды аўтарытэту хапіла каб "здабыць незалежнасць", але ж праз пару гадоў ужо не хапіла каб не прымаць канстытуцыю пад будучага гаранта незалежнасці. Бо "трэба разумець"
  • Anatol Starkou
    28.08.2026
    ЯМы97, ніякую незалежнасць Фракцыя БНФ не прымала. Яны выйшлі з залы ВС у вечнасць здрады і шоу, а тыя дэпутаты што засталіся тыя і прынялі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Вось і ўся казка пра бел-чырвона-белага незалежнага бычка ў ВС 12 склікання. Я па старой звычцы называю тых дэпутатаў, якія прынялі Дэкларацыю камуністамі, якія ў ВС былі большасцю дэпутатаў, але сярод галасаваўшых былі і іншыя беларускія дэпутаты. Казачныя ДЭПУТАТЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ з аднаіменнай кнігі-хлусьні былі ж па-за залай ВС.

    У БНФ, прыхільнікам якога я быў з 1989 па 2009, была ўсяго адна памылка, але вылізная гістарычная памылка - на пасаду Камандуюшчага NEXTA памылкова прызначаў не арганізатара, не кріаўніка, не камандуючага, а звычайнага шоу мена.
  • Жвір
    27.08.2026
    Вы не арыгінальны ў сваіх крыўляньнях, спраўджаны факт, але гэта толькі ваша праблема. Што адрозьнівае вас ад іншых падобных, дык гэта ідыётычны хаос мысьленьня, які б'е фантанам,.. як гейзер у Ісляндыі. І з гэтым нічога не зробіш, прырода багатая на цуды.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць