Жыхар Пінска сабраў на полі ў Лунінецкім раёне ўраджай макавай саломкі
Супрацоўнікі наркакантролю ў Пінску затрымалі 58‑гадовага мясцовага жыхара, у якога знайшлі больш за 80 грамаў высушанай макавай саломкі.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Пінскага ГАУС. Падчас асабістага вобшуку ў яго знайшлі і канфіскавалі наркатычнае рэчыва расліннага паходжання.
Затрыманы расказаў, што знайшоў макавую саломку ў полі ў Лунінецкім раёне, прывёз яе ў Пінск і планаваў выкарыстаць для ўласных патрэб.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары