Грамадства11

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС

У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці ўведзены каранцін у сувязі са ўспышкай афрыканскай чумы свіней. Ачаг захворвання выяўлены на прыватным падворку ў вёсцы Турок, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на дакументы, атрыманыя ад «Белпол». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Эпізаатычным ачагом вызначана тэрыторыя асабістай падсобнай гаспадаркі ўладальніка. Пагрозлівай зонай радыусам 3 кіламетры — вёскі Ільіч і Вышалаў Петрыкаўскага раёна, зонай назірання — тэрыторыя ўсяго раёна.

Аб гэтым паведамляецца ў даведцы-абгрунтаванні да рашэння райвыканкама, падрыхтаванай галоўным ветэрынарным урачом раёна Міхаілам Мазуркевічам.

На перыяд каранціну ў ачагу захворвання забаронены ўваход і ўезд старонніх асоб і транспарту, вываз жывых свіней і прадуктаў забою, вываз свінагадоўчай сыравіны і кармоў, перагрупоўка жывёл, а таксама нарыхтоўка і рэалізацыя свініны і іншай жывёлагадоўчай прадукцыі.

У пагрозлівай зоне і зоне назірання ўведзены забарона на гандаль свіннямі і прадуктамі іх забою на рынках, забарона на правядзенне кірмашоў і выставак з удзелам жывёл, а таксама абавязковы ўлік усяго пагалоўя свіней у асабістых гаспадарках насельніцтва.

Раней, як вынікае з пратакола пасяджэння камісіі, было прынята рашэнне аб ліквідацыі ўсяго пагалоўя свіней на падворку ў Турку, дзе выяўлена захворванне.

Ветэрынарнай службе таксама даручана абследаваць усе прыватныя падворкі ў населеным пункце і правесці тлумачальную работу з жыхарамі па пытаннях прафілактыкі афрыканскай чумы свіней.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб знішчэнні бадзяжных жывёл на тэрыторыі вёскі.

Дзяржаўнай установе «Петрыкаўская раённая ветэрынарная станцыя» даручана праінфармаваць насельніцтва праз мясцовыя СМІ і паведаміць аб пагрозе распаўсюджвання хваробы іншым раёнам Гомельскай вобласці.

Афрыканская чума свіней адносіцца да асабліва небяспечных захворванняў жывёл, пры якім для хатніх свіней не існуе лячэння і вакцыны, а заражанае пагалоўе падлягае знішчэнню.

Каментары1

  • UFO
    26.08.2026
    Беражыце Азаронка!

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай2

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці?

«Уплываць на тых, хто там, мы можам і тут». Дзмітрый Семчанка — пра свой дэбют на «Белсаце» з новым праектам9

Баркоўскі: Часам узнікае жаданне папрасіць Еўракамісію скараціць датацыі на незалежныя медыя41

Лявон Вольскі выпусціў новую песню «Пакідаем на потым»2

Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа19

У Непале праз дзевяць дзён пасля паводкі выратавалі двух рабочых ВІДЭА

Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць