Усяго патроху6060

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

А сярод падарункаў Кацярыне Чарэшка было нават надмагілле. 

Кацярына Чарэшка. Тут і далей скрыншоты з яе інстаграма

На беларускую блогерку Кацярыну Чарэшка ў інстаграме падпісана 567 тысяч чалавек. Яна стварыла папулярны марафон для пахудзення «Тлушчатоп».

У жніўні Кацярына маштабна адсвяткавала сваё 35-годдзе, а цяпер вырашыла расказаць падпісчыкам, колькі ўсё каштавала.

За свой вобраз блогерка аддала $2100. Дарэчы, сукенка была вельмі небанальная. Сама Кацярына прызнаецца, што ў яе жыцці не было больш складанага ўбору. Сукенка зроблена з металічнай сеткі, да якой прымацавалі тысячы стразаў. 

Але ж высокі кошт не стаў абаронай ад непрыемных сюрпрызаў. Яшчэ да пачатку святкавання Кацярына пайшла запісаць відэа ў новым вобразе.

Сукенка падвяла яшчэ падчас здымкаў — пачала рвацца, а ў сярэдзіне вечарыны гатова была канчаткова пакінуць уладальніцу, таму Кацярыне прыйшлося пераапранацца ў запасную сукенку. Тая, дарэчы, была значна больш камфортнай.

Арэнда пляцоўкі пацягнула $1000. Месцам правядзення вечарыны Кацярына абрала «Прэміум івэнт парк».

Некалькі гадоў таму інтэр'ераў гэтага «палаца» саромеліся нават рыэлтары, якія не маглі здаць яго ў арэнду (за месяц уладальнік хацеў атрымліваць $7 тысяч). Хадзіла шмат жартаў на тэму крынджу ў Крыжоўцы. 

Імаверна, у выніку катэдж, узровень пафасу якога зашкальваў, прадалі і перарабілі ў месца для дарагіх івэнтаў.

За кейтэрынг Кацярына заплаціла $3700, яшчэ $400 — за алкаголь і $500 — за выязны бар, $200 — за кальяны. Ну і як без торта — ён каштаваў $120. 

Дэкор пацягнуў з бюджэту $1550. Спатрэбілася і арэнда крэслаў — $150.

Вядучы Уладзімір Бурко свае паслугі ацаніў на $1200. Кавер-бэнд «Яркія» папрасіў $1150. На гук і святло патрацілі $1920. Фатограф узяў $1000, рылс-мэйкер — $230. Каардынатар адпрацаваў за $120.

Былі яшчэ нейрамемы — за іх стварэнне ўзялі $250. 

За трансфер блогерка аддала $100. І на развітанне клінеру $50. 

Кацярына агучыла агульную суму — $15740.

Блогерка паказала і падарункі, якія атрымала ад гасцей. Самым незвычайным было надмагілле. Сяброўка падарыла Кацярыне піньяту ў выглядзе помніка. На ім было пазначана імя і прозвішча, дата нараджэння, замест даты смерці — знак бясконцасці.

А замест фотаздымка — люстэрка. Быў і подпіс: «Ты добрая, але я легенда. Помнік выраблены з перапрацаваных хейтараў». Бонусам да надмагілля была паездка ў Санкт-Пецярбург на экскурсію па могілках.

Кацярына падарунак ацаніла: «Гэта вельмі крута! Калі вы думаеце, што гэта ту мач, вы мяне дрэнна ведаеце».

Каментары60

  • Их постсоветские нравы
    04.09.2026
    Банально понты и чушь.
  • Шляхціч Завальня
    04.09.2026
    Смешныя лічбы.
  • Василий
    04.09.2026
    Люди, которые считают уместным публиковать на главной странице белорусской национальной газеты всякую «желтизну» вроде кто сколько потратил на день рождения, не внушают доверия как профессионалы своего дела и просто грамотные люди …

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць