Грамадства99

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах

Дзмітрый Несцяровіч раней курыраваў дыстанцыйныя багаслоўскія курсы для зняволеных і антынаркатычныя стрымы для школьнікаў. Цяпер ён узначаліў калонію, вядомую ціскам на палітвязняў.

З 1 верасня начальнікам папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне стаў Дзмітрый Несцяровіч, паведамляе Mayday.Team.

Да гэтага падпалкоўнік унутранай службы працаваў намеснікам начальніка па папраўчым працэсе ў калоніі №14 строгага рэжыму ў вёсцы Навасады Барысаўскага раёна.

Там Несцяровіч курыраваў дыстанцыйныя багаслоўскія курсы, а таксама відэасувязь паміж зняволенымі і іх дзецьмі: асуджаныя чыталі ім кнігі. Ён арганізоўваў і стрымы для школьнікаў, падчас якіх асуджаныя за нарказлачынствы расказвалі пра наступствы ўжывання наркотыкаў.

Папярэдні начальнік «Воўчых нораў» Віктар Свірыд у ліпені сышоў на пенсію пасля дасягнення 50 гадоў. Часова калоніяй кіраваў яго намеснік Аляксандр Шэлест, аднак на пасадзе яго не зацвердзілі.

Калонія №22 размяшчаецца прыкладна за 20 кіламетраў ад Івацэвічаў на тэрыторыі былой савецкай вайсковай часткі. У студзені праваабаронцы паведамлялі, што там утрымлівалі не менш за 59 палітвязняў, а таксама, што на палітычных узмацнілі ціск.

Каментары9

  • Сацыяльны ліфт
    04.09.2026
    Дзякую. Ніколі б не падумаў, што можна такую караткаметражку зрабіць. Гэныя расстралялі Тупака ў ліфце, які рэвалюцыю рабіў дарэчы. А наш герой пасінеўшы катаўся туды-сюды, яму суседзі кнопкі націскалі, каб іншы ліфт прыехаў.
  • Сэмэн
    04.09.2026
    Быдла
  • все свои
    04.09.2026
    Все свои, красавцы в погонах, проверенные на пытках, избиениях, убийствах беларусов, кадры....

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць