Грамадства55

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне

У Беларусі хочуць больш дакладна рэгламентаваць выкарыстанне відэаназірання і аўдыязапісу пры апрацоўцы персанальных звестак. Адпаведны законапраект ужо ўнесены ва ўрад. Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Андрэй Гаеў, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў чыноўніка, цяпер заканадаўства рэгулюе гэтыя пытанні толькі часткова. Выкарыстанне відэазапісаў у сферы грамадскай бяспекі ўжо мае выразныя прававыя рамкі, але ў іншых сітуацыях узнікаюць пытанні, хто, калі і на якой падставе мае права весці здымку.

Праект прадугледжвае забарону на відэаназіранне ў месцах, дзе закранаецца асабістае жыццё чалавека. Да іх адносяцца, напрыклад, памяшканні для прыёму ежы, пераадзявання і выканання іншых штодзённых асабістых спраў. У такіх выпадках відэаназіранне будзе лічыцца празмерным.

Асобныя нормы прапануецца ўвесці і для аўдыязапісаў. Напрыклад, запіс размовы будзе дазволены пры зваротах у экстранныя службы і іншыя арганізацыі, калі такая магчымасць прадугледжаная законам. Пры гэтым людзей павінны загадзя інфармаваць пра вядзенне аўдыязапісу.

Яшчэ адна частка законапраекта тычыцца рашэнняў, якія прымаюцца з дапамогай штучнага інтэлекту і цалкам аўтаматызаванай апрацоўкі персанальных звестак. Для гэтага спатрэбіцца адпаведная норма закона або іншая прававая падстава.

Андрэй Гаеў падкрэсліў, што нават пры развіцці штучнага інтэлекту і тэхналогій вялікіх даных чалавек павінен заставацца ўдзельнікам працэсу прыняцця важных рашэнняў. Калі пастанову прымае сістэма, напрыклад пры аказанні медыцынскай дапамогі або пры прыёме на працу, чалавек павінен мець магчымасць запярэчыць і паўплываць на вынік.

Каментары5

  • зняты з уліку дзяржаўнай службай занятасці і сацыяльнай абароны
    05.09.2026
    ОК. Якія рэсурсы, датычныя да прыёму на працу, у Беларусі кіруюцца законам аб дзяржаўных мовах?

    rabota.by?

    gsz.gov.by?

    Т.з. дзяржаўная служба абнаглела да таго, што дае накіраванні з недакладна указанымі адрасамі. Прыклад:

    накіраванне у ООО "Евроторг". Рускамоўны да непрыстойнасці інспектар ад рукі
    піша адрас Монтажников,2

    па якім ніхто не чакае чалавека на сумоўе на вакансію сістэмнага адміністратара.

    па гэтым адрасе сумоўі толькі па працоўным спецыяльнасцям - грузчык, прыкладам.

    Па указанаму у накіраванні тэл. чалавека чакае рускамоўны аўтаадказчык і рускамоўны аператар.

    Моўнае пытанне для гэтага аператара - цытата - "не по существу"!

    gsz.gov.by - гэта сапраўды сайт дзяржаўнай службы Беларусі?!

    Чаму тады пасля публікацыі на "Нашай Ніве" доступ да вакансій Беларускай АЭС знік увогуле?!

    Каго з супрацоўнікаў т.з. дзяржаўнай службы занятасці і сацыяльнай абароны звольнілі за недастатковы узровень валодання беларускай мовай?!

    Мо кіраўніка? Мо шэраговага інспектара?

    У якім бізнэсе, за гады існавання гэтай службы, сфарміраваўся беларускамоўны калектыў?!

    Хто небудзь хаця б уведамленне аб зняцці з уліку ад т.з. дзяржаўнай службы
    на беларускай можа паказаць?!

    Асобная падзяка гэтым рускамірным агентам за падтрымку у цяжкай жыццёвай сітуацыі: 34 - 45 byn з адтэрміноўкай аплаты на 30-ць дзён.

    А што калі я сапраўды не хачу шукаць працу у Беларусі па найму у час вайны?

    Мне мірныя намеры рускамірнага працадаўцы абсалютна невідавочныя, чаго б ні тычыўся яго бізнэс.

    Русский, по-хамски ведущий себя с носителями белоруского языка - типичное явление для Беларуси.

    Кого из руководителей государственных или частных предприятий в Беларуси штрафовали за создание таких условий, при которых в штате нет белорускоязычных людей вообще?

    Кто из начальников или сотрудников отделов кадров был уволен за это?!
  • дадам істотную дэталь
    05.09.2026
    "Па указанаму у накіраванні тэл. чалавека чакае рускамоўны аўтаадказчык і рускамоўны аператар."

    Рускамоўны аператар, які чалавеку, накіраванаму т.з. дзяржаўнай службай, даводзіць пра неабходнасць расмяшчэння рэзюме на сайце

    прыватнага расійскага рэкруцёра rabota.by?

    СК Беларуси, а где уголовное дело по этому случаю?

    Вы понимаете, что в результате в Беларуси будут вакансии швейцара в отеле с зарплатой в сотни раз превышающей зарплату выпускника Сахаровского коледжа, специалиста по изотопам?!
  • Matt
    05.09.2026
    дадам істотную дэталь, ты здурнеў? Чым табе дапаможа ск? Яны як і ўся кодла імкнуцца дабіць усё да такога узроўню, каб маскалям не было завідна, што ў нас лепш. Дабіць усе сфэры!

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць